Міністэрства замежных справаў Рэспублікі Беларусь | |
![]() | |
![]() Будынак міністэрства | |
Абрэвіятура | МЗС РБ |
---|---|
Дата ўтварэньня | 25 жніўня 1991 (33 гады таму) |
Мэта | Рэгуляваньне зьнешняй палітыкі Рэспублікі Беларусь |
Штаб-кватэра | Менск, вул. Леніна, д. 19 |
Афіцыйныя мовы | беларуская, расейская |
Міністар | Максім Рыжанкоў |
Першы намесьнік | Сяргей Лукашэвіч |
Намесьнікі | Яўген Шастакоў, Юры Амбразевіч, Ігар Назарук[1] |
Бюджэт | 177,4 млрд рублёў[2] (2009; 63,3 млн $[3]) |
Сайт | mfa.gov.by |
Міністэ́рства заме́жных спра́ваў Рэспу́блікі Белару́сь (МЗС Беларусі) — міністэрства ўраду Беларусі, упаўнаважанае ажыцьцяўляць ды ўзгадняць вонкавыя сувязі дзяржавы. Міністар замежных справаў прызначаецца й здымаецца з пасады прэзыдэнтам ды ўваходзіць у склад прэзыдыюму ўраду. З 13 сьнежня 2022 году пасаду міністра займае Сяргей Алейнік.
Пасьля здабыцьця Беларусьсю незалежнасьці 25 жніўня 1991 году МЗС больш як тры гады працягвала кіравацца Пастановаю Рады міністраў БССР ад 25 кастрычніка 1988 г. № 302. 30 чэрвеня 1995 году ўрад ухваліў Пастанову № 343 аб новай уставе МЗС, паводле якой прэзыдэнт упаўнаважваўся прызначаць ды здымаць з пасады міністра замежных справаў пры згодзе Вярхоўнага Савету[7]. Рада міністраў скасавала гэтую ўставу Пастановай ад 4 лютага 1999 году № 189[8]. Паводле дзейнай Пастановы Рады міністраў ад 31 ліпеня 2006 г. № 978 міністар прызначаецца й звальняецца прэзыдэнтам адзінаасобна[6].
Міністар наймае дыпляматаў зь ліку грамадзянаў, якія:
Ня менш як праз год працы дыплямат дапускаецца да прызначэньня ў дыпляматычнае прадстаўніцтва пры наяўнасьці двухгадовага стажу кіроўцы. Працягласьць працы ў прадстаўніцтве на пасадзе да першага сакратара або консула ўлучна складае да 3 гадоў, на пасадзе дарадцы, старшага дарадцы ды дарадцы-пасланьніка — да 4 гадоў, а надзвычайнага і паўнамоцнага амбасадара, сталага прадстаўніка пры міжнароднай арганізацыі ды генэральнага консула — да 5 гадоў. Надзвычайныя і паўнамоцныя амбасадары й сталыя прадстаўнікі пры міжнародных арганізацыях прызначаюцца й здымаюцца з пасадаў прэзыдэнтам, а намесьнікі міністра, кіраўнік дэпартамэнта вонкаваэканамічнай дзейнасьці, пасланьнікі, павераныя ў справах, дарадцы-пасланьнікі ды генэральныя консулы — Радаю міністраў[9].
|