Міхал Ян Пац. Аляксандар Росьлін, XVIII ст. | |
Герб «Газдава» | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 1730[1][2][3] |
Памёр | кастрычнік 1787[4], 1787[1][2][3] або 1778 |
Род | Пацы |
Бацькі | Юзэф Францішак Пац[d][5] Бальбіна Валовіч[d][5] |
Дзейнасьць | камэргер |
Міхал Ян Пац (1730 — кастрычнік 1787) — вайсковы і дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Генэрал-маёр літоўскага войска (1764), генэрал-лейтэнант (1766 або 1767).
Трымаў Зёлаўскае староства.
Прадстаўнік шляхецкага роду Пацаў гербу «Газдава», сын Юзэфа, кашталяна жамойцкага, і Алены зь Белазораў.
Набліжаны да Караля Станіслава Радзівіла «Пане Каханку», браў удзел у Радамскай канфэдэрацыі. Увосень 1768 зладзіў у Наваградку Генэральную канфэдэрацыю Вялікага Княства Літоўскага як частку Барскай канфэдэрацыі, удзельнічаў у баях канфэдэратаў з расейскімі і каралеўскімі войскамі.
Па паразе канфэдэрацыі жыў за мяжой (Славаччына, Сылезія), памёр у Страсбургу[6].