Наім Фрашэры | |
альб. Naim Frashëri | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 25 траўня 1846 Фрашэры, Асманская імпэрыя, цяпер Альбанія |
Памёр | 20 кастрычніка 1900 (54 гады) Кадыкей, Асманская імпэрыя, цяпер Турэччына |
Пахаваны | |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | паэт, перакладнік, цэнзар |
Кірунак | рамантызм |
Жанр | лірыка |
Мовы | альбанская, пэрсыдзкая, турэцкая, грэцкая |
Подпіс | |
Наім Фрашэры (па-альбанску: Naim Frashëri; 25 траўня 1846 — 20 кастрычніка 1900) — альбанскі паэт і празаік. Дзяяч Альбанскага нацыянальнага адраджэньня. Прызнаны нацыянальным паэтам Альбаніі[1].
Наім Фрашэры нарадзіўся ў вёсцы Фрашэры на поўдні Альбаніі. Ужо ў дзяцінстве складаў вершы. У 1865 годзе разам зь сям’ёй пераехаў у Яніну, дзе паступіў у грэцкую гімназію, выкладаньне ў якой засноўвалася на ідэях францускага Асьветніцтва[2], і дзе навучыўся пісаць вершы па-пэрсыдзку (упершыню яны былі апублікаваныя ў 1885 годзе ў Стамбуле ў зборніку «Лятункі»). Акрамя таго ў гімназіі паэт вывучаў яшчэ й грэцкую, францускую й італьянскую мовы[3]
Па вяртаньні на радзіму разам з братам Абдзюлем Фрашэры ён удзельнічаў у барацьбе Прызрэнскай лігі, нацыянальнай альбанскай арганізацыі, якая першапачаткова была створаная пры падтрымцы турэцкага ўраду, але пасьля ўступіла зь ім ва ўзброены канфлікт. Барацьба арганізацыі скончылася арыштам яе правадыроў. У 1882 годзе Наім Фрашэры зьехаў з краіны й адправіўся ў Турэччыну, дзе атрымаў пасаду сябра цэнзурнай камісіі пры міністэрстве асьветы Асманскай імпэрыі. Пры гэтым ён не пераставаў прымаць актыўны ўдзел у жыцьці альбанскага народу, спрыяў выданьню многіх альбанскіх кніг, але свае ўласныя публікацыі падпісваў ня поўным імем, а выкарыстоўваючы толькі ініцыялы[3].
Наім Фрашэры зьяўляецца аўтарам патрыятычнай паэмы на грэцкай мове — «Сапраўднае жаданьне альбанцаў», удзельнічаў у стварэньні нацыянальных школ у Альбаніі, яму належаць першыя альбанскія азбукі, кнігі для чытаньня й падручнікі[4]. Пераклаў Іліяду Гамэра[5], таксама перакладаў байкі Ляфантэна, пісаў артыкулы па дыдактыцы й ісламскай практыцы.
Агулам Наім Фрашэры напісаў дваццаць дзьве буйныя працы на турэцкай, грэцкай, пэрсыдзкай і альбанскай мовах. На ягоныя раньнія патрыятычныя вершы прыкметны ўплыў аказала пэрсыдзкая літаратура, а таксама француская. Аднак увесь ягоны творчы шлях быў працяты ідэямі суфійскага пантэізму, які казаў пра боскую сутнасьць ва ўсім, што існуе ў сьвеце, яркім пацьверджаньнем таму могуць служыць ягоныя вершы «Жалейка» і «Каганец», у якіх аўтар надзяляе рэчы, які апісвае, нейкай боскай сутнасьцю.
Наім Фрашэры — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў