На ўсе застаўкі

На ўсе застаўкі
Выява лягатыпу
Жанр псыхалягічны трылер[d], крымінальны сэрыял[d], тэлевізійная драма[d][1][2][3][…], тэлесэрыял-трымценьнік[d][1][2][3][…], тэлесэрыял-вэстэрн[d][1][2][3][…], чорны гумар[d][1][2][3][…], трагедыя і neo-Western[d]
Стваральнік Вінс Гіліган[d]
Сцэнарыст
Рэжысэр
У ролях
Кампазытар
Краіна
Колькасьць сэзонаў 5
Колькасьць сэрыяў 62 (list of Breaking Bad episodes[d])
Мова амэрыканскі варыянт ангельскай мовы[d][5]
Вытворчасьць
Прадусар
Выканаўчыя прадусары Вінс Гіліган[d], Мішэль Мак-Ларэн[d] і Марк Джонсан[d]
Апэратар
Вытворчасьць Sony Pictures Television[d]
Месца здымак Албукерке
Трансьляцыя
Тэлеканал AMC[d]
На экранах  —
Фармат відэа 16:9[d]
Храналёгія
Зьвязаныя Gilliverse[d]
Спасылкі
Афіцыйны сайт
Старонка на IMDb

«На ўсе застаўкі»[6] (па-ангельску: Breaking Bad) — амэрыканскі драматычны тэлесэрыял, створаны і спрадусаваны Вінсам Гіліганам. Дзеі твору адбываюцца ў горадзе Албукерке штату Нью-Мэксыка, дзе і праходзілі здымкі стужкі.

Сюжэт круціцца вакол Ўолтэра Ўайта, ролю якога выконвае Браян Крэнстан, недаплачанага, перакваліфікаванага і таленавітага настаўнікам хіміі сярэдняй школы, які змагаецца з ракам лёгкіх. Ўайт поруч з сваім колішнім вучнем Джэсі Пінкманам, у ролі Аарана Пола, вырабляе і распаўсюджвае мэтамфэтамін, каб забясьпечыць фінансавую будучыню сваёй сям’і, перш чым ён памрэ, адначасова спазнаючы небясьпеку злачыннага сьвету. Сэрыял выходзіў у этэр на тэлеканале AMC з 20 студзеня 2008 году па 29 верасьня 2013 году. У агульнай складанасьці на працяну пяці сэзонаў былі вырабленыя 62 сэрыі. Сярод зорак тэлесэрыял вылучаюцца выканаўцы Ганна Ган і Р. Дж. Міці, якія выканалі ролі жонкі Скайлер Ўайта і сына галоўнага героя Ўолтэра-малодшага адпаведна. Бэтсі Бранд і Дын Норыс выканалі ролі сястры Ўайта і ейнага мужа Гэнка, які працуе агентам дзяржаўнай процінаркатычнай агенцыі.

Ужо зь першага сэзону «На ўсе застаўкі» атрымаў станоўчыя водгукі і ўхвалу за выкананьне, рэжысуру, сцэнар і раскрыцьцё пэрсанажаў. У выніку многімі крытыкамі сэрыял быз ахрышчаны як адзін з найлепшых тэлесэрыялаў усіх часоў і народаў. Твор адразу набыў сваю аўдыторыю, але з чацьвертага сэзону, калі ён стаў дасяжны праз Netflix, аўдыторыя павялічылася. На прэм’еры другой паловы пятага сэзону ў 2013 годзе колькасьць гледачоў значна павялічылася. Шоў атрымала шматлікія ўзнагароды, у тым ліку 16 узнагародаў Эмі, восем прэміяў Спадарожнік, дзьве прэміі Залаты Глёбус ды іншыя. Крэнстан асабіста зарабіў прэмію Эмі Праймтайм як найлепшы актор у драматычным сэрыяле ажно чатыры разы. Іншыя акторы таксама адзначаліся рознымі ўзнагародамі. Сэрыял спарадзіў цэлы шэраг франшыз.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]