Обі-Ўан Кенобі

Обі-Ўан Кенобі
Пэрсанаж «Зорных войнаў»
Расачалавек
Родная плянэтаКарусант
Належыць даДжэдай
Дзейнасьцьрыцар-джэдай
Стацьмужчына
Рост182 см
Валасысівыя
Вочыблакітныя
Зброясіні сьветлавы меч
Здымкі
АкторЮэн Макгрэгар і Алек Гінэс

Обі-Ўан Кенобі (па-ангельску: Obi-Wan Kenobi) — пэрсанаж сусьвету Зорных войнаў легендарны рыцар-джэдай. Обі-Ўан разам, як і Дарт Вэйдэр, Ёда, R2-D2 й C-3PO, адзін з выбітнейшых герояў усёй кінасагі «Зорныя войны», таксама вядомы як «перамоўшчык» за свае выдатныя дыпляматычныя якасьці.[1]. Ён зьяўляецца ў тым ці іншым выглядзе ва ўсіх шасьці частках фільму. У першай трылёгіі ролю Бэна Кенобі згуляў Алек Гінэс, а ў новай трылёгіі ролю маладога Обі-Ўана згуляў Юэн Макгрэгар.

Обі-Ўана вучыў майстар-джэдай Квай-Гон Джын. У канцы першага фільму малады джэдай забівае Дарта Мола, магутнага сытха, якога падаслаў Дарт Сыдыюс. У гэтай жа бойке гіне яго настаўнік, Квай-Гон Джын. Перад сьмерцю ён просіць, каб Обі-Ўан працягнуў навучаньне Энакіна. Пасьля сьмерці свайго настаўніка Кенобі сам становіцца настаўнікам для маленькага хлопчыка Энакіна Скайўокера й такім чынам выконвае апошні запавет настаўніка. У другім эпізодзе Обі-Ўану Рада джэдаяў дае заданьне знайсьці таго, хто стаіць за замахам на жыцьцё Падмэ. Пошукі прыводзяць яго на плянэту Джэанозыс. Там ад Графа Дуку, цёмнага джэдая, Обі-Ўан даведваецца жахлівую таямніцу. Дуку паведамляе Кенобі, што Рэспублікай даўно кіруе сам Дарт Сыдыюс, аднак Обі-Ўан ня можа паверыць у гэта, але ў той жа момант у душы рыцара-джэдая ўзьнікае недавер да канцлера Палпатына. У трэцім эпізодзе паміж Кенобі й Энакінам узьнікае сапраўдны канфлікт. Обі-Ўан Кенобі ўсё больш адчувае, што Дуку меў рацыю, калі казаў, што Рэспублікай кіруе сытх. У той жа час Энакін ня хоча чуць нічога дрэннага аб канцлеру. Ён цалкам яму давярае й ліча сваім старым сябрам. У канцы фільму Палпатын зацягвае Энакіна на цёмны бок Моцы й здраджвае дэмакратыі, ён зьнішчае старую Галяктычную рэспубліку. Энакін, здрадзіўшы ордэну, пачынае ваяваць супраць джэдаяў. Дарт Сыдыюс наракае яго Дарт Вэйдэр. Обі-Ўан, Ёда й астатнія джэдаі, каторым пашанціла выжыць, сыходзяць у выгнаньне. Обі-Ўан адпраўляецца на плянэту пяскоў — Татуін. Там ён прысьвячае жыцьцё ахове Люка Скайўокера, сына Энакіна Скайўокера, народжанага ад Падмэ.

У арыгінальнай трылёгіі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У арыгінальнай трылёгіі Обі-Ўан — гэта старык, які жыве на плянэце Татуін у выгнаньне. Мясцовым жыхарам ён больш вядомы як старык Бэн. Яго лічаць дзіваком. У пачатку чацьвёртага эпізоду Бэн выратоўвае Люка ад нападу на яго пясочных людзей. Обі-Ўан распавядае Люку, што яго бацька быў вялікім джэдаем і ўручае бацькоўскі сьветлавы меч. Калі Люк Скайўокер, Хан Сола й Чубака прыбываюць на Зорку сьмерці й адпраўляюцца на ратаваньне прынцэсы Леі, Обі-Ўан, рызыкуючы сабой, прабіраецца да пульта кіраваньня прыцягваючым прамянём. Яго былы вучань Дарт Вэйдэр адчувае прысутнасьць былога настаўніка на баявой станцыі. Ён адпраўляецца на пошукі свайго старога настаўніка, а цяпер галоўнага ворага. Пад час бойкі Дарт Вэйдэр забівае Обі-Ўана, але ў момант забойства стары рыцар-джэдай яднаецца з моцу й яго цела зьнікае. Вэйдэр быў моцна зьбянтэжаны гэтым, што дапамагло Хану, Леі й Люку зьбегчы са станцыі. Такмі чынам Обі-Ўан ахвяраваў сабой дзеля жыцьця Люка Скайўокера й Леі. У канцы 4 эпізоду Люк зьнішчае Зорку сьмерці, але за імгненьне да гэтага ён чуе голас Обі-Ўана, які гаворыць яму сканцэнтравацца на моцы. Гэтая парада дапамагае Люку трапна стрэліць па рэактару станцыі. У пятым фільму дух Обі-Ўана ізноў зьяўляецца Люку на ледзяной плянэце Хот. Ён раіць Скайўокеру ляцець на плянэту Дагоба, дзе жыве магістар Ёда, каб працягнуць навучаньне й стаць сапраўдным джэдаем. На працягу шостай часткі Обі-Ўан зьяўляецца некалькі разоў, апошні раз ён разам зь Ёдам і Энакінам Скайўокерам зьяўляюцца перад Люкам у самым канцы фільму, як знак таго, што джэдаі вярнуліся.

Сьветлы бок Моцы й сіні сьветлавы меч.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]