Павал Горбач

Павал Горбач
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 13 сакавіка 2000(2000-03-13)[1] (24 гады)
Рост 179 см
Вага 71 кг[3]
Пазыцыя нападнік
Клюбная інфармацыя
Клюб Смаргонь
Нумар 23
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2017—2021 Менск 29 (0)
2022—4 Смаргонь 56 (4)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
25 кастрычніка 2024.

Па́вал Горбач (нарадзіўся 13 сакавіка 2000 году) — беларускі футбаліст, нападнік «Смаргоні».

Выхаванец школы футбольнага клюбу «Менск». З 2016 году пачаў выступаць за клюбны дубль. 6 траўня 2017 году дэбютаваў у Найвышэйшай лізе, выйшаўшы на замену на 73-й хвіліне ў матчы супраць «Слуцка» (0:2). У сэзоне 2018 году працягваў гуляць за дубль, пры гэтым пачаў часьцей зьяўляцца ў асноўнай камандзе. У кастрычніку і лістападзе 2018 году браў удзел у Юніёрскай лізе УЭФА.

У студзені 2019 году падоўжыў кантракт зь «Менскам»[4]. У 2019—2021 гадах працягваў абараняць колеры клюбу, але пераважна за дубль. У першай камандзе сталічнікаў ня даў рады. У лютым 2022 году пакінуў «Менск»[5].

У траўні 2022 году умацаваў склад «Смаргоні»[6]. Спачатку часьцей выходзіў на замену або заставаўся на лаве запасных, а з кастрычніка пачаў гуляць у першай адзінаццатцы. Паводле вынікаў сэзону 2022 году дапамог клюбу вярнуцца ў Найвышэйшую лігу. У траўні 2023 году падоўжыў кантракт з клюбам[7].

У 2016—2017 гадах выступаў за зборную Беларусі (да 17 гадоў) ў кваліфікацыі чэмпіянату Эўропы. У кастрычніку 2017 году і кастрычніку 2018 году гуляў за зборную Беларусі (да 19 гадоў) у адборачным раўндзе чэмпіянату Эўропы.

Клюб Сэзон Чэмпіянат
Дывізіён Матчы Галы
Менск 2017 Найвышэйшая ліга 4 0
2018 Найвышэйшая ліга 8 0

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]