Пагоня Літоўская | |
Pogoń Litewska | |
Пагоня, Пагоня Вялікая | |
Выява гербу ў стылізацыі Тадэвуша Гайля | |
Апісаньне | |
---|---|
Першыя згадкі | 1366 |
Носьбіт | шляхецкія роды |
Паго́ня Літо́ўская (Пагоня[1], Пагоня Вялікая[2]) — шляхецкі герб, адмена гербу ВКЛ.
У чырвоным полі на срэбным кані вершнік у такой жа зброі, з паднятай у правіцы такім жа мечам, трымае блакітную[Крыніца?] тарчу з падвойным крыжам, залатым. Збруя, сядло і пасы блакітныя.
У клейнодзе над прылбіцай у кароне — паўлінавы хвост.
Адмена паходзіць з Галіцыйскага гербоўніку Зыбмахэра.
Ачкевіч, Альгімінавіч, Алькімовіч, Біцютэк, Барэмльскі, Барэмскі, Булгакаў, Быцютэк, Хаванскі, Чартарыскі, Даўмонт, Доўмант[3], Дульскі, Гедымін[4], Гурко, Ізяслаўскі, Ізапольскі, Кляёўскі, Кобрынскі, Канярэвіч, Капыльскі, Карэцкі, Кар’ятовіч, Карыятовіч, Кашэрскі, Кашырскі, Ковельскі, Крывіцкі, Крывецкі, Лінгвеневіч, Літвіновіч, Лукомскі, Мацкевіч, Морскі, Мажароўскі — Мажайскі, Мсьціслаўскі, Нядзельскі, навасельскі, Алелькавіч, Альгерд, Плюскаў, Плюшкаў, Паклонскі, Пастаўка, Пронскі, Прунскі, Радзікевіч, Рыбіцкі, Слуцкі, Судвой, Сьвідэрскі, Трубяцкі, Вандза, Варатынец, Заслаўскі.