Палімэ́ры (ад грэц. πολύ- шмат + μέρος — частка) — рэчывы, якія складаюцца з вялікай колькасьці манамэраў, злучаных у доўгія макрамалекулы. Палімэры складаюць аснову такіх мінэралаў, як алмаз, кварц, і штучных матэрыялаў, як бэтон, шкло, папера, плястмасы і каўчукі. Маюцца палімэры і ў жывых арганізмах у выглядзе бялкоў, цэлюлёзы і нуклійных кісьляў.
Палімэры, як прыродныя, так і сынтэтычныя, утвараюцца шляхам палімэрызацыі невялікіх малекул монамэраў[1].
Усе палімэры можна клясыфікаваць паводле прасторавай структуры, хімічнага складу макрамалекулы, па фізычным уласьцівасьцям і паводле паходжаньня.
Калі ланцужок макрамалекулы палімэру мае ў сваім складзе атамы вугляроду, тлену, азоту альбо вадароду, то такі палімэр называюць арганічным. Калі ён складаецца толькі з атамаў вугляроду, то карбаланцуговым.
У ланцуг макрамалекулы палімэра могуць убудоўвацца атамы фосфару, фтору, серкі і крэмну, тады палімэр называюць элемэнтаарганічным. У выпадках, калі ланцуг макрамалекулы не мае аніякіх атамаў арганічнага паходжаньня, палімэр называюць неарганічным.
У такой клясыфікацыі вылучаюць тры тыпы цьвёрдых палімэраў:
Палімэры шырока выкарыстоўваюцца ў розных галінах дзякуючы сваім унікальным фізычным і хімічным уласьцівасьцям.
Палімэры, такія як поліэтылен і поліпрапілен, выкарыстоўваюцца для вырабу плястыкавых упаковак, якія забясьпечваюць абарону прадуктаў ад пылу, вільгаці, сьвятла, а таксама павялічваюць тэрмін прыдатнасьці прадуктаў.
У аўтамабільный вытворчасьці палімэры выкарыстоўваюць для стварэньня лёгкіх і трывалых частак кузава і салёну. Таксама палімэры шырока выкарыстоўваюцца ў тэкстыльнай прамысловасьці (сынтэтычныя ткані), мэдыцыне (імплянты, пратэзы, абсталяваньне) і ў электроніцы (ізаляцыйныя матэрыялы).