Парнафільм, Парнаграфічныя фільмы, альбо сэкс-фільмы — гэта фільмы, якія прадстаўляюць сэксуальна відавочныя дзеяньні, каб узбудзіць і задаволіць гледача[1]. У парнаграфічных фільмах прадстаўлены сэксуальныя фантазіі і звычайна ўключаюць у сябе эратычныя стымулюючыя матэрыялы, такія як аголенасьць і плоцевыя зносіны. Часам робіцца адрозьненьне паміж "эратычнымі" фільмамі і "парнаграфічнымі" фільмамі на той падставе, што апошнія ўтрымліваюць відавочнейшаю сэксуальнасьць і больш засяроджваюцца на ўзбуджэньні, чым на апавяданьнях, але адрозьненьне зьяўляецца вельмі суб’ектыўным[2].
– У гэтым, па вялікім рахунку, і ёсьць галоўная праблема беларускага антыпарнаграфічнага заканадаўства: у нас адсутнічае аб’ектыўная сыстэма ацэнкі, што ёсьць парнаграфія і чым яна адрозьніваецца ад эротыкі.
— Парнаграфія: Ад чаго нас абараняюць[3]
Парнаграфічныя фільмы звычайна дзеляцца на:
У цэлым, парнаграфія "мяккая" - гэта парнаграфія, якая не паказвае відавочную сэксуальную актыўнасьць, пранікненьне ў нутро цела[4]. Звычайна яна зьмяшчае аголенасьць або частковую аголенасьць у прывабных умовах. Жорсткая парнаграфія - гэта парнаграфія, на якой паказанае пранікненьне ў цела альбо крайнія і непрымальныя дзеяньні. Яна зьмяшчае графічную сэксуальную актыўнасьць і бачнае пранікненьне[5]. Парнаграфічная работа характарызуецца жорсткай, калі яна мае жорсткі зьмест.
Парнаграфічныя фільмы, як правіла, дзеляцца на падродкі, якія апісваюць маркатлівыя мроі, якія спрабуе паказаць створыцы фільму і акторы. Дзяліць парнафільмы можна па працягласьці фільму, колькасьці удзельнікаў у кіно і г.д.