[1]Паўночная зорка[2], Палярная зорка (α Малой Мядзьведзіхі) — зорка ў сузор’і Малой Мядзьведзіхі. Бачная зорная велічыня 2. Нябесныя каардынаты: прамое ўзыходжаньне 2 гадз. 31 хв. 50 сэк.; скланеньне 89°15´51´´. Спэктральная кляса F8 I. Адлегласьць ад Сонечнай сыстэмы 150 сьветлавых гадоў. Разьмешчана на адлегласьці каля 1° ад Паўночнага полюса свету, у выніку чаго захоўвае амаль нязменнае становішча на небе пры бачным сутачным вярчэнні нябеснай сферы. зручная для вызначэння ў ясныя ночы напрамку на поўнач і шыраты мясцовасці, прыблізна роўнай яе вышыні над гарызонтам.
Паўночная зорка — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў