Першая расейска-чачэнская вайна — вайна паміж Расеяй і Ічкерыяй, якая пачалася 11 сьнежня 1994 году й закончылася 31 жніўня 1996 году. Баявыя дзеяньні ў асноўным адбываліся ў Чачэніі. Вайна пачалася зімой 1994—1995 гадоў з баёў за места Грозны. Адначасова Расея пачала ствараць свае дзяржаўныя ўлады. Затым перамясьціліся ў горную частку Чачэніі. Шаміль Басаеў у 1995 годзе ўчыніў напад на мястэчка Будзёнаўск, дзе захапіў бальніцу й радзільны дом, што прымусіла расейцаў абвясьціць аб перамір’і і пачаць перамовы з чачэнцамі. У 1996 годзе чачэнцы захапілі Грозны й пасьля перамоваў з расейцамі дамагліся вываду расейскіх войскаў з Чачэніі.
12 траўня 1997 году ў Маскве прэзыдэнты Ічкерыі і Расеі Аслан Масхадаў і Барыс Ельцын адпаведна падпісалі на расейскай мове Дамову аб міры і прынцыпах узаемінаў(en), якая набыла моц у дзень падпісаньня. Дамоўныя бакі ўзялі на сябе абавязкі: 1. «назаўсёды адмовіцца ад прымяненьня і пагрозы прымяненьня сілы пры вырашэньні ўсялякіх спрэчных пытаньняў»; 2. «будаваць свае дачыненьні ў адпаведнасьці з агульнапрызнанымі прынцыпамі і нормамі міжнароднага права»[1].
1 сьнежня 1994 году расейскае лётнае войска ўдалым налётам на лётнішчы каля вёскі Каліноўская й Ханкала зьнішчыла невайсковыя самалёты ў Чачэніі. Гэта павінна было пашкодзіць чачэнцам у іх выкарыстаньні ў вайне з Расеяй.
11 сьнежня 1994 году расейскае войска ўвайшло ў Ічкерыю. Яно рухалася з трох бакоў. З Дагестану, зь места Кізьляр. З Інгушэтыі. З Маздоку, што ў Паўночнай Асэтіі. Паводле задумы тры часткі павінны былі злучыцца ў Грозным. Паход войскаў марудзіла шкодніцтва насельніцтва. У Інгушэтыі нават (каля вёскі Асінава) пачаўся абстрэл расейскага войска.
12—22 сьнежня 1994 году — бітва ў ваколіцах Грознага
15 сьнежня 1994 году расейскае войска, што ішло з Дагестану, заняло вёску Тоўстае.
19 сьнежня 1994 году расейскія часткі, што ішлі зь Інгушэтыі, зьявіліся ў ваколіцах на захад ад Грознага.
20 сьнежня 1994 году расейскія часткі, што ішлі з Маздоку, з Паўночнай Асеціі, злучыліся каля Грознага з расейскімі часткамі, што прыйшлі з Дагестану. Цягам гэтага часу расейскае войска не сустрэла амаль ніякага супраціву. Гэта дало магчымасьць думаць расейскаму вайсковаму кіраўніцтву, што Грозны таксама будзе лёгка здабыты.
14—19 чэрвеня 1995 — напад на Будзёнаўск аддзелу на чале з Шамілём Басаевым, дзе было захоплена ў палон шмат матак і народжаных дзяцей у радзільным доме