Петрыкаў лац. Pietrykaŭ | |||||
Старыя камяніцы | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | 1523 | ||||
Краіна: | Беларусь | ||||
Вобласьць: | Гомельская | ||||
Раён: | Петрыкаўскі | ||||
Плошча: |
| ||||
Вышыня: | 137 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва: | 10 100 чал. (2018)[2] | ||||
Часавы пас: | UTC+3 | ||||
Тэлефонны код: | +375 2350 | ||||
Паштовыя індэксы: | 247911, 247912 | ||||
СААТА: | 3243501000 | ||||
Нумарны знак: | 3 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 52°8′0″ пн. ш. 28°30′0″ у. д. / 52.13333° пн. ш. 28.5° у. д.Каардынаты: 52°8′0″ пн. ш. 28°30′0″ у. д. / 52.13333° пн. ш. 28.5° у. д. | ||||
± Петрыкаў | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
https://petrikov.gov.by |
Пе́трыкаў — места ў Беларусі, на левым беразе Прыпяці. Адміністрацыйны цэнтар Петрыкаўскага раёну Гомельскай вобласьці. Насельніцтва на 2018 год — 10 100 чалавек[2]. Знаходзіцца за 190 км ад Гомелю, за 13 км ад чыгуначнай станцыі Муляраўка (лінія Каленкавічы — Лунінец). Аўтамабільныя дарогі злучаюць места з Мазыром, Каленкавічамі і Жыткавічамі. Рачная прыстань.
Петрыкаў — даўняе мястэчка гістарычнай Мазыршчыны на Палесьсі, старажытны замак Вялікага Княства Літоўскага[3]. Сярод мясцовых славутасьцяў вылучалася драўляная царква Покрыва Багародзіцы, помнік архітэктуры XVII ст.
Тапонім Петрыкаў утварыўся ад асабістага імя Пётар[4]. Паводле паданьня, заснавальнікам паселішча быў яцьвяскі князь Петрык[5].
Першая назва — Петрыкавічы — зь цягам часу натуральным чынам трансфармавалася ў сучасную.
Выяўленае археолягамі селішча VI—VII стагодзьдзяў сьведчыць пра засяленьне гэтай мясцовасьці ў далёкай старажытнасьці. У пісьмовых крыніцах Петрыкаў (Петрыкавічы) упершыню ўпамінаецца ў ХV ст., калі паселішча ўваходзіла ў склад Слуцкага княства і знаходзілася ў валоданьні Алелькавічаў[6]. У 2-й палове ХVI ст. паселішча далучылася да Мазырскага павету Менскага ваяводзтва.
У 1523 годзе Петрыкаў атрымаў статус мястэчка. Алелькавічы збудавалі тут замак, зьнішчаны ў 1535 годзе маскоўскімі захопнікамі (пазьней адноўлены). У 1595 годзе мястэчка разрабавалі казацкія загоны Налівайкі.
У пачатку XVII ст. Петрыкаў перайшоў у валоданьне Хадкевічаў. У 1638 годзе К. Хадкевіч збудаваў у мястэчку касьцёл. У 1649 годзе казакі Б. Хмяльніцкага захапілі Петрыкаў і зьнішчылі каталіцкую сьвятыню. За часамі вайны Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай (1654—1667) у 1655 годзе ў замку стаяла залога з навакольнай шляхты і мяшчанаў, у 1664 годзе — ня вытрымаў аблогі і на пэўны час трапіў у рукі казакаў. Паводле інвэнтару 1700 году ў мястэчку быў 21 дым.
У XVIII ст. у Петрыкаве існаваў разьвіты шавецкі промысел і выраб аўчынаў. У 1772 годзе тут збудавалі царкву Сьвятога Мікалая. 16 кастрычніка 1776 году Хадкевічы атрымалі ад караля і вялікага князя Станіслава Аўгуста Панятоўскага прывілей на правядзеньне ў мястэчку вялікіх кірмашоў два разы на год — 20 ліпеня на сьвята Сьвятога Ільлі паводле каталіцкага календара і 1 кастрычніка на сьвята Покрыва паводле праваслаўнага календара.
У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Петрыкаў апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе стаў цэнтрам воласьці Мазырскага павету Менскай губэрні. На 1795 год у мястэчку было 272, на 1811 год — 375 двароў. Тракт зьвязваў Петрыкаў зь Піншчынай, працавала паштовая станцыя. У 1816 годзе ў мястэчку збудавалі драўляную царкву Ўваскрасеньня Хрыстова, у 1830 годзе — мураваную Сьвятога Мікалая. У 1836 годзе на могілкі зь вёскі Сотнічы перанесьлі драўляную царкву Покрыва Багародзіцы. Згодна з пастановай Сэнату ў 1848 годзе жыхарам Петрыкава вярнулі статус мяшчанаў. З мэтаю маскалізацыя колішняга Вялікага Княства Літоўскага ў 1864 годзе расейскія ўлады адкрылі тут народную вучэльню.
На 1866 год у Петрыкаве было 530 двароў, дзеялі 3 царквы і 2 сынагогі, працавалі 2 вадзяныя млыны, штогод праводзіліся 2 кірмашы. У 1877 годзе пачала працаваць друкарня. Паводле вынікаў перапісу 1897 году, у Петрыкаве было 1006 двароў, дзеялі 2 царквы, каліца, касьцёл і 3 юдэйскія малітоўныя дамы, працавалі 2 пачатковыя школы, лякарня, аптэка, пошта, 134 крамы, вяртак, 2 майстэрні апрацоўкі скуры, 3 карчмы, вінны магазын, прыстань, паромная пераправа. У склад мястэчка ўваходзілі сядзіба і вёскі Каленікі і Сялко. Жыхары займаліся будаваньнем барак і лодак, вытворчасьцю абутку, які прадаваўся на кірмашах і развозіўся ў суседнія вёскі.
За часамі Першай сусьветнай вайны ўлетку 1918 году Петрыкаў занялі войскі Нямецкай імпэрыі, у гэты час тут дзеяў партызанскі аддзел пад камандаю В. Талаша.
25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Петрыкаў абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі ён ўвайшоў у склад Беларускай ССР, у Мазырскі павет («падраён») Гомельскага раёну[7]. У сакавіку — ліпені 1920 году мястэчка займалі польскія войскі, 8 лістапада 1920 году — аддзелы С. Булак-Балаховіча. 17 ліпеня 1924 году Петрыкаў стаў цэнтрам раёну, а 3 ліпеня 1925 году атрымаў статус места. На 1925 год тут было 1063 двары, аграпункт і лясьніцтва, дзеяла рамеснае таварыства. У міжваенны час у Петрыкаве працавалі цагельня (з 1932), паравы млын зь лесапільняй (з 1926 году), кравецкая (з 1928 году), шавецкая (з 1926 году) і суднабудаўнічая (з 1927 году) майстэрні, хлебапякарня (з 1928 году), 2 кузьні, ваўначоска, лясная і рыбная гаспадаркі. У Другую сусьветную вайну з 29 ліпеня 1941 да 29 чэрвеня 1944 году места знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху.
У 1974 годзе да Петрыкава далучылі вёскі Чырвоны Агароднік і Белкі. 13 кастрычніка 2001 году адбылося ўрачыстае асьвячэньне новага касьцёла пад тытулам Зьвеставаньня Найсьвяцейшай Панны Марыі[8].
У Петрыкаве працуюць 3 сярэднія (адна зь іх — гімназія) школы, музычная і спартовая школы, школа-інтэрнат.
Дзеюць дом культуры, 3 бібліятэкі, 4 народныя і ўзорныя калектывы самадзейнага мастацтва.
Выдаецца раённая газэта «Петрыкаўскія навіны».
Галоўная вуліца Петрыкава забудоўваецца 2—3-павярховымі жылымі дамамі. У цэнтры ўзводзяцца 5-павярховыя будынкі. Утварыліся новыя жылыя масівы.
Афіцыйная назва | Гістарычная назва |
Леніна плошча | Рынак пляц |
Прадпрыемствы харчовай прамысловасьці, суднабудаўнічы-суднарамонтны завод, завод керамзытавага жвіру і інш.
Пералік прамысловых прадпрыемстваў Петрыкава |
---|
|
Дзее Петрыкаўскі мэмарыяльны музэй-сядзіба дзеда Талаша. Спыніцца можна ў гатэлі «Прыпяць»[17].