Правая Лясная лац. Pravaja Lasnaja | |
Рэчка Правая Лясная ў Белавескай пушчы | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Выток | каля в. Дубіны (Польшча) |
Вусьце | Заходні Буг |
Краіны басэйну | Беларусь, Польшча |
Вобласьці | Берасьцейская вобласьць |
Даўжыня | 63 км |
Сярэднегадавы сьцёк | 4,8 м³/с |
Плошча басэйну | 996 км² |
Нахіл воднай паверхні | 0,5 ‰ |
Правая Лясная — рака ў Беларусі і Польшчы, правы прыток Бугу (басэйн Віслы). Цячэ ў Камянецкім раёне Берасьцейскай вобласьці і Падляскім ваяводзтве. Даўжыня 63 км (у межах Беларусі 30 км). Плошча вадазбору 996 км² (у Беларусі каля 650 км²). Выдатак вады ў вусьці 4,8 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,5‰.
Пачынаецца на поўнач ад места Гайнаўкі каля вёскі Чыжыкаў на тэрыторыі Польшчы[1]. За 0,8 км на ўсход ад вёскі Вуглянаў Камянецкага раёну зьліваецца з ракой Левай Лясной (утвараюць раку Лясную). Цячэ Прыбужанскай раўнінай, перасякае тэрыторыю Белавескай пушчы.
Даліна месцамі невыразная, у ніжняй плыні яе шырыня да 4 км Абалона двухбаковая, пераважна ўвільготненая, у нізоўі забалочаная, шырынёй 200—400 м, бліжэй да вусьця пашыраецца да 1 км. Рэчышча зьвілістае, вольна мэандруе, слабаразгалінаванае, шырыня ў ніжняй плыні 20—25 м. Берагі адкрытыя або пад хмызьняком, нізкія, пераважна забалочаныя. Замярзае ў канцы сьнежня, лёд трымаецца да сярэдзіны сакавіка. Найбольшы ўзровень веснавога разводзьдзя звычайна ў 2-й палове сакавіка[2].
Рака Лясная, у прыватнасьці Правая Лясная, была апісаная беларускай і польскай пісьменьніцай Элізай Ажэшкай у ейным апавяданьні «Ad astra. Dwugłos».