Псэўданаву́ка (ад грэц. ψευδής — «ілжывы»), таксама лжэнавука — дзейнасьць альбо навучаньне якой, зьяўляецца няпраўдай, якую прадстаўнікі выдаюць за навуку.
Псэўданавука — тое, што не зьяўляецца сапраўднай навукай, а толькі выдаецца за яе[1].
Прадстаўнікі псэўданавук і самі псэўданавукі распаўсюджваюць псэўданавуковыя ідэі, якія могуць пагоршыць стан розуму чалавека. Таксама псэўданавукі могуць панесьці за сабой такія наступствы як пагоршваньне здароўя, і нават страта жыцьця[2].
Псэўданавукі абапіраюцца на навукі, робяць навуковы выгляд, але толькі імітуюць іх. Яны не ставяць перад сабой мэту пазнаньня дзейнасьці[3]. Ілжэнавукі матывуюцца дасягненьнем неадкладнага рэзультату жаданага.
Распаўсюджанасьць псэўданавук ідзе ад абяцанага імі атрымліваньня жаданага простымі шляхамі. Тое, што лжэнавукі ня доказна растлумачваюць рэлігійныя, нацыянальныя й палітычныя пытаньні таксама надае ім распаўсюджанасьць[4].
Псэўданавуковыя тэорыя ў гісторыі вылучалі й вядомыя навукоўцы, якія мелі навуковыя ступені й званьні, да прыкладу акадэмік АН СССР М. Я. Марр, акадэмік РАН А. Ц. Фаменка, А. А. Клёсаў, Пітагор і інш[5][6][7].
Да псэўданавук не адносяцца тыя канцэпцыі рэлігіяў, мастацтва, маралі, філязофіі й інш., што напроста ўстарэлі з разьвіцьцём навукі, альбо не прэтэндуюць на ролю навукі[8].
Слова «псэўданавука» існавала ў літаратуры як мінімум з канца XVIII стагодьдзя. Так, да прыкладу, ахарактарызавалі ў 1796 годзе альхімію[9].
Вікіслоўнік зьмяшчае матэрыялы, датычныя тэмы артыкула: |