Пхёнчхан

Павет Пхёнчха́н
па-карэйску: 평창군
Герб
Агульныя зьвесткі
Краіна Рэспубліка Карэя
Статус павет (кун)
Уваходзіць у Канвандо
Адміністрацыйны цэнтар Пхёнчхан
Улучае 1 павятовы горад (ып), 7 валасьцей (мён)
Найбольшы горад Пхёнчхан
Афіцыйныя мовы карэйская
Насельніцтва (2013) 43 666
Шчыльнасьць 30 чал./км²
Плошча 1,463.65 км²
Вышыня па-над узр. м.
 · сярэдняя вышыня

 600 м
Месцазнаходжаньне
Павет Пхёнчха́н на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас UTC+9
Тэлефонны код +82 33
Паштовыя індэксы 232700-232956
Афіцыйны сайт
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Павет Пхёнчха́н (па-карэйску: 평창군, Пхёнчхангун) — павет у правінцыі Канвандо, Паўднёвая Карэя. Адміністрацыйны цэнтар — павятовы горад Пхёнчхан. Зьяўляецца трэцім паводле плошчы паветам у краіне. Разьмешчаны ў гарах Тэбэксан прыкладна за 180 км на ўсход ад сталіцы краіны, Сэулу. Пхёнчхан двойчы быў кандыдатам на правядзеньне Зімовых Алімпійскіх гульняў2010 і 2014 гадоў. 6 ліпеня 2011 году ў Дурбане, ПАР, прэзыдэнт МАК Жак Рогэ абвясьціў, што ў Пхёнчхане пройдуць XXIII Зімовыя Алімпійскія гульні 2018 году[1].

У часы Кагуро на месцы сучаснага Пхёнчхана месьцілася акруга (хён) Уко, якая пасьля, у эпоху Аб’яднанай Сілы, была пераназваная ў Пэго. У эпоху Каро, у 1387 годзе акруга атрымала статус павету (кун або гун) і сучасную назву. Адразу пасьля гэтага Пхёнчхану зноў быў прысвоены статус акругі, аднак у 1392 годзе Пхёнчхан ізноў зрабілі паветам, бо тут нарадзілася і жыла жонка тагачаснага караля Карэі — вана Макчо.

За час свайго існаваньня Пхёнчхан некалькі разоў мяняў свае межы, апошняе зьмяненьне адбылося ў 1996 годзе.

Пхёнчхан разьмешчаны ў гарах Тэбэксан па цэнтру правінцыі Канвандо. У межах павету знаходзяцца болей за 100 пікаў вышынёй больш за 1000 мэтраў. Мяжуе з Канынам, Чхонсонам, Хвэнсонам, Ёнволем і Ханчхонам.

Зімовыя Алімпійскія гульні 2018

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

З трэцяй спробы Пхёнчхану ўсё ж такі атрымалася стаць сталіцай зімовай Алімпіяды. 6 ліпеня 2011 году падчас сэсіі Міжнароднага алімпійскага камітэта (МАК) у паўночнаафрыканскім Дурбане была прынятая пастанова пра тое, што Зімовыя Алімпійскія гульні 2018 году пройдуць у паўднёвакарэйскім горадзе. Пхёнчхан абыйшоў нямецкі Мюнхэн і францускі Ансі, якія таксама прэтэндавалі на правядзеньне алімпіяды. Сталіца Гульняў-2018 вызначылася ў першым туры: карэйскі горад атрымаў большасьць галасоў[2].

Вынікі галасаваньня
Кандыдаты Краіна 1-ы раўнд
Пхёнчхан Сьцяг Паўднёвай Карэі Рэспубліка Карэя 63
Мюнхэн Сьцяг Нямеччыны Нямеччына 25
Ансі Сьцяг Францыі Францыя 7

У лютым 2009 году ў Пхёнчхане праходзіў Чэмпіянат сьвету па біятлёне-2009.

У студзені 2013 году ў горадзе адбыліся Адмысловыя Сусьветныя Зімовыя Алімпійскія гульні (для людзей з абмежаванымі разумовымі магчымасьцямі[3].

Інфармацыя для турыстаў

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пхёнчхан — шматфункцыянальны гарналыжны курорт, дзе разьмешчаны: лыжны комплекс «Альпэнзыя», біятлённы комплекс, гарналыжны цэнтар «Ёнпхён» і стадыён «Чунбон», цэнтар для скачкоў з трампліну, парк для сноўборду і фрыстайлу «Пугван Фэнікс Парк», санка-бабсьлейная траса.

Галоўныя культурныя славутасьці — будысцкія манастыры Вальджонс і Санвонс.