Пшамыслаў Гасеўскі | ||||
па-польску: Przemysław Edgar Gosiewski | ||||
Пшамыслаў Гасеўскі | ||||
Міністар-старшыня пастаяннага камітэту Рады Міністраў | ||||
---|---|---|---|---|
14 ліпеня 2006 — 16 лістапада 2007 | ||||
Прэзыдэнт: | Лех Качынскі | |||
Прэм’ер-міністар: | Яраслаў Качынскі | |||
Намесьнік прэм'ер-міністра | ||||
8 жніўня 2007 — 16 лістапада 2007 [1] | ||||
Прэзыдэнт: | Лех Качынскі | |||
Асабістыя зьвесткі | ||||
Нарадзіўся: |
12 траўня 1964 Слупск, Польшча | |||
Памёр: |
10 красавіка 2010 пад Смаленскам, Расея | |||
Партыя: | Права і справядлівасьць | |||
Сужэнец: | Małgorzata Gosiewska[d] і Beata Gosiewska[d] | |||
Адукацыя: | ||||
Узнагароды: |
| |||
Пшамыслаў Эдгар Гасеўскі (па-польску: Przemysław Edgar Gosiewski; нар. 12 траўня 1964 году ў Слупску — пам. 10 красавіка 2010 году пад Смаленскам) — польскі палітык.
Закончыў юрыдычны факультэт Гданьскага ўнівэрсытэту (1989, абарона працы магістэрскай 1997), сярод яго выкладчыкаў быў Лех Качынскі[2]. За студэнцкім часам дзейнічаў у апазыцыі. Быў працаўніком бюро прафзьвязу Салідарнасьць. Быў адным з заснавальнікаў партыі ПЦ (Porozumienie Centrum), а таксама Права і справядлівасьць.
Пачынаючы з 2001 году тройчы абіраўся дэпутатам у Сойм з выбарчай акругі 33 Кельцы[3]. У Сойме 4-га скліканьня (2001—2005) быў чальцом сьледчай камісіі. У Сойме 5-га скліканьня (2005—2007) быў галавой дэпутацкага клюбу Права і справядлівасьць (3 лістапада 2005 — 19 ліпеня 2006), міністрам-старшынём пастаяннага камітэту Рады Міністраў (14 ліпеня 2006 — 16 лістапада 2007), намесьніка прэм’ер-міністра (8 траўня 2007 — 7 верасьня 2007 ды 11 верасьня — 16 лістапада 2007), падсакратара стану ў канцылярыі (адміністрацыі) прэм’ер-міністра. У Сойме 6-га скліканьня (з 2007) быў зноў галавой дэпутацкага клюбу Права і справядлівасьць (13 лістапада 2007 — студзень 2010), а пазьней адным з намесьнікаў старшыніі партыі.
Загінуў 10 красавіка 2010 году ў авіякатастрофе пад Смаленскам.
16 красавіка 2010 году пасьмертна ўзнагароджаны Крыжам камандорскім з зоркай ордэна Адраджэньня Польшчы [4].
Пахаваны ў Варшаве.