Пэрсэй (сузор’е)

Пэрсэй
Пэрсэй
Лацінская назва Perseus
 · у родным склоне Persei
 · скарот Per
Простае ўзьняцьцё 3г
Схіленьне +45°
Квадрант NQ1
Плошча 615 кв. гр. (24-е)
Зорак паводле Баера/Флэмстыда 65
Зорак з плянэтамі 7
Зорак ярчэй за 3.00m 5
Зорак у 10 пк (32,62 сьв. г.) 0
Найярчэйшая зорка Мірфак (α Per) (1,79m)
Найбліжэйшая зорка GJ 3182
(33,62 сьв. г., 10,31 пк)
Аб’екты Мэсье 2
Мэтэорныя патокі
Памежныя сузор’і
Назіраецца ў шыротах паміж +90° і −35°.
Найлепш назіраецца ў 21:00 на працягу сьнежня.

Пэрсэ́й (па-лацінску: Perseus, Per) — сузор’е ў паўночнай частцы зорнага неба, названае ў гонар героя старажытнагрэцкай міталёгіі Пэрсэя. Пералічанае ў II стагодзьдзі сярод 48 сузор’яў Пталемэя, Пэрсэй застаецца адным з 88 сучасных сузор’яў. Побач з Пэрсэем знаходзяцца й некаторыя з герояў паданьня пра Пэрсэя: Андрамэда (якую ён уратаваў), Кіт (марская пачвара, якую ён адолеў), і Цэфэй з Касіяпэяй (шляхетныя бацькі Андрамэды). На тэрыторыі Беларусі можна бачыць увесь год, акрамя позьняй вясны.[1]

Найярчэйшай зоркай сузор’я зьяўляецца Мірфак (α Пэрсэя) — жоўта-белы звышгігант з зорнай велічынёй 1,79. Але ўсё ж найадметнейшай зьяўляецца зьменная зорка Альголь, зьменная яскраваць якой дала пачатак мноству легендаў. GK Пэрсэя была новай зоркай, якая выбліснула ў 1901 годзе да велічыні 0,2, стаўшы на кароткі час адным з найярчэйшых аб’ектаў начнога неба. Сузор’е дало назву Скупнасьці Пэрсэя (Эйбэл 426) — грамаднай скупнасьці галяктык за 250 млн сьветлавых гадоў ад Зямлі. У сузор’і Пэрсэі пачынаецца і адзін з найадметнейшых мэтэорных патокаў — Пэрсэіды.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пэрсэй (сузор’е)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Каардынаты: Sky map 03г 00х 00с, +45° 00′ 00″