Пятро Пракаповіч | |
Дата нараджэньня | 29 чэрвеня (10 ліпеня) 1775 |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 22 сакавіка (3 красавіка) 1850 (74 гады) |
Месца сьмерці | |
Месца вучобы | |
Занятак | пчаляр, вайсковец, вынаходнік |
Дзеці | Velikdan Petrovitj[d] |
Узнагароды | |
Пятро́ Іва́навіч Пракапо́віч (10 ліпеня 1775, вёска Мітчэнкі Канатопскага павету — 22 сакавіка 1850) — украінскі навуковец-пчаляр, які першым у сьвеце вынайшаў паўразборны рамовы вулей[1].
Пятро Іванавіч нарадзіўся 10 ліпеня 1775 году ў вёсцы Мітчэнкі Канатопскага павету (сёньня Бахмацкі раён Чарнігаўскай вобласьці) ў сям’і шляхціча-сьвятара казацкага роду. З 11-ці гадоў Пракаповіч вучыўся ў Кіева-Магілянскай духоўнай акадэміі й скончыў яе 19-цігадовым юнаком, пры тым атрымаў глыбокія веды ў агульнатэхнічных навуках, мастацтве, авалодаў 6 замежнымі мовамі.
З 1794 па 1798 гады адбываў на ваеннай службе. У 1798 годзе, ва ўзросьце 23 год, звольніўся ў чыне паручніка, Вярнуўся ў родную вёску.
Ужо ў 1800 годзе стварае першы пчальнік, які налічваў 77 вульляў і 50 дзесяцінаў зямлі. Але адбыўся вялікі пажар, які амаль цалкам усё зьнішчыў. Толькі настойлівасьць і працалюбівасьць Пракаповіча дапамаглі яму аднавіць пчальнік. Праз 8 гадоў ён складаўся з 600 вульляў, яшчэ праз 8 гадоў меў 5000 вульляў, а празь некаторы час складаўся з 10000 вульляў[1].
У 1814 годзе П. І. Пракаповіч вынаходзіць новы тып вульля — разборны, рамовы, які назваў Пецярбурскім, найлепшым чынам прыстасаваны да клімату пры доглядзе пчолаў, які захоўвае іх пры зборы мёду.
У 1827 годзе Пракаповіч адкрыў у сваёй роднай вёсцы першую ў Расейскай імпэрыі школу пчалярства, якую ўтрымоўваў на ўласныя сродкі. У ёй навучаліся сяляне з Украіны, Беларусі, Башкірыі, а таксама Грузіі, Чэхіі, Вугоршчыны, Італіі, Нямеччыны. У школе навучаліся таксама садоўніцтву, агародніцтву, вінаградцтву, кветкаводзтву, пісьменству, арытмэтыцы й сьпевам[2].
У 1830 годзе школа й пчальнік былі перанесены на хутар каля вёскі Пальчыкі. Школка праіснавала 52 гады, зь яе дзьвярэй выйшлі 566 спэцыялістаў па пчалярстве.
22 сакавіка 1850 году Пятро Іванавіч Пракаповіч памёр[1].
У якасьці навукоўца-пчаляра Пракаповіч выдаў шмат навуковых працаў па пчалярстве:
Усяго было выдадзена больш за 60 артыкулаў у розных часопісах і газэтах[3].
П. І. Пракаповіч шматразова ўзнагароджваўся залатымі й срэбранымі мэдалямі, быў абраны чальцом-карэспандэнтам Маскоўскага таварыства сельскай гаспадаркі, быў узнагароджаны за адмысловыя заслугі перад Бацькаўшчынай ордэнам Сьвятога Ўладзімера першай ступені[2].