Раймон Капа | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 13 кастрычніка 1931[1][2][3] | |
Памёр | 3 сакавіка 2017[4][2][3][…] (85 гадоў) | |
Рост | 168 см | |
Вага | 68 кг | |
Пазыцыя | паўабаронца | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
1949—1951 1951—1956 1956—1959 1959—1967 |
Анжэ Рэймс Рэал Мадрыд Рэймс |
60 (15) 158 (48) 79 (24) 244 (36) |
Зборныя | ||
1952—1962 | Францыя | 45 (18) |
Раймо́н Капа́ (па-француску: Raymond Kopa, сапраўднае прозьвішча Капашэўскі[5]; нар. 13 кастрычніка 1931 году — † 3 сакавіка 2017 году) — францускі футбаліст польскага паходжаньня[6], нападнік зборнай Францыі. Быў часткай легендарнай дружыны мадрыдзкага «Рэалу» 1950-х гадоў, калі каралеўскі клюб тройчы здабываў перамогу ў Кубку чэмпіёнаў. Часта лічыцца адным з найлепшых гульцоў свайго пакаленьня, бо быў хуткім, спрытным і слынным сваім дрыблінгам, гульнявым майстэрствам і галявымі здольнасьцямі[7]. У 1958 годзе Копа быў узнагароджаны Залатым мячом. У 1970 годзе ён стаў першым футбалістам, які атрымаў Ордэн Ганаровага легіёну. Доўгі час на радзіме выступаў за «Рэймс», як да таго як рушыў у «Рэал», гэтак і апасьля. Меў мянушку «Маленькі Напалеон», якую атрымаў ад гішпанскіх футбольных журналістаў пасьля сакавіцкай гульні 1955 году паміж зборнымі Гішпаніі і Францыі[5]. Удзельнік двух чэмпіянатаў сьвету.
Пасьля заканчэньня футболу трымаў уласны брэнд спартовага адзеньня, пераехаўшы на Корсыку.