Рафаэль Маркес | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 13 лютага 1979[1][2][3][…] (45 гадоў) | |
Рост | 182 см | |
Вага | 74 кг | |
Пазыцыя | цэнтральны абаронца | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
1996—1999 1999—2003 2003—2010 2010—2012 2013—2014 2014—2015 2016—2018 |
Атляс Манака Барсэлёна Нью-Ёрк Рэд Булз Леон Вэрона Атляс |
80 (6) 87 (5) 163 (9) 44 (1) 50 (1) 35 (0) 58 (1) |
Зборныя | ||
1997—2018 | Мэксыка | 143 (19) |
Рафаэ́ль Ма́ркес А́льварэс (па-гішпанску: Rafael Márquez Álvarez; нарадзіўся 13 лютага 1979 году, Самора-дэ-Ідальга, Мэксыка) — мэксыканскі футбаліст, абаронца нацыянальнай зборнай Мэксыкі. Выступае на пазыцыі цэнтральнага абаронцы, аднак, таксама, можа згуляць на пазыцыі паўабаронцы абарончага пляну. Вядомы як адзін з самых выбітных мэксыканскіх абаронцаў за ўсю гісторыю[4]. Маркес зьяўляецца першым гульцом, які чатыры разы быў капітанам на чэмпіянатах сьвету (2002, 2006, 2010, 2014). У сябе на радзіме ў Мэксыкцы Рафаэль часьцяком крытыкуецца за ягоную недысцыплінаванасьць, то бок Маркес можа атрымаць чырвоную картку ў важных матчах.
Маркес пачынаў сваю кар’еру ў гвадаляхарском клюбе «Атляс», у якім ён дэбютаваў у 17 гадоў. Пасьля пасьпяховых выступаў у клюбе, згуляўшы за яго ў 77 гульнях, Маркес атрымаў запрашэньне ў нацыянальную зборную Мэксыкі ў 1997 годзе. У 1999 годзе за 6 млн эўра абаронца перайшоў у «Манака». У Францыі посьпех таксама хутка прыйшоў да Маркеса, і ўжо ў першым сваім сэзоне ён дапамог камандзе стаць чэмпіёнам Францыі. Нягледзячы на прапановы з больш заможных клюбаў, Маркес заставаўся ў «Манака» да 2003 году, пасьля чаго перайшоў у «Барсэлёну» за 5 млн эўра.
У першым сэзоне ў гішпанскім клюбе мэксыканец адгуляў у 21 гульні, выступаючы на пазыцыі цэнтральнага абаронцы, і дапамог камандзе заняць другое месца ў чэмпіянаце. У другім сэзоне Маркес гуляў у асноўным на пазыцыі апорнага паўабаронцы, паколькі траўмы атрымалі Тыягу Мота, Эдмілсан і Хэрард Лёпэс. Ён правёў выдатны сэзон, зьяўляючыся адным з найважнейшых гульцоў «Барсэлёны», якая стала чэмпіёнам Гішпаніі. У «Барсэлёне» Рафаэль выступаў пад 4 нумарам.
1 жніўня 2010 году Маркес падпісаў кантракт з клюбам МЛС «Нью-Ёрк Рэд Булз», куды адправіўся за сваім аднаклюбнікам Т’еры Анры[5]. У 2014 годзе вярнуўся ў Эўропу ў італьянскі клюб «Вэрона»[6].
За нацыянальную зборную Мэксыкі дэбютаваў 5 лютага 1997 году ў матчы супраць зборнай Эквадору.
«Манака»:
«Барсэлёна»:
«Леон»:
Мэксыка:
Рафаэль Маркес — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў