Рачкі лац. Rački | |
польск. Raczki | |
Рынак | |
Краіна: | Польшча |
Ваяводзтва: | Падляскае |
Павет: | Сувальскі |
Гміна: | Рачкі |
Насельніцтва: | 2322 чал. (2008) |
Часавы пас: | UTC+1 |
летні час: | UTC+2 |
Паштовы індэкс: | 16-3420 |
Нумарны знак: | BSU |
Геаграфічныя каардынаты: | 53°58′59.9″ пн. ш. 22°46′59.9″ у. д. / 53.983306° пн. ш. 22.783306° у. д.Каардынаты: 53°58′59.9″ пн. ш. 22°46′59.9″ у. д. / 53.983306° пн. ш. 22.783306° у. д. |
Рачкі на мапе Польшчы ![]() ![]() Рачкі | |
![]() | |
http://www.raczki.pl/ |
Рачкі (польск. Raczki) — вёска ў Польшчы, на рацэ Распудзе. Цэнтар сельскай гміны Сувальскага павету Падляскага ваяводзтва. Насельніцтва на 2008 год — 2322 чалавекі. Знаходзяцца за 15 км на паўднёвы захад ад Сувалкаў, за 100 км на поўнач да Беластоку.
Рачкі — даўняе мястэчка гістарычнай Гарадзеншчыны (частка Троччыны) каля граніцы з Прусіяй, на этнічнай тэрыторыі беларусаў. Да нашага часу тут захаваўся касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы, помнік архітэктуры XVIII—XIX стагодзьдзяў.
Гісторыя Рачкоў пачалася ў XVI ст., калі тут заснавалі вёску Даўспуду. Гэтая мясцовасьць знаходзілася ў валоданьні братоў Рачковічаў і ўваходзіла ў склад Гарадзенскага павету Троцкага ваяводзтва. У 1541 годзе ўпамінаецца царква Яна Хрысьціцеля, заснаваная тут Валовічамі[1]. У дакумэнце 1558 году Даўспуда Рачковіцкая ўпамінаецца як мястэчка.
У 1682 годзе кароль і вялікі князь Ян Сабескі надаў Рачкам прывілей на штотыднёвыя таргі і 2 кірмашы на год. У 1748 годзе мястэчка перайшло да Пацаў.
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Рачкі апынуліся ў складзе Прусіі, у 1807 годзе згодна з Тыльзіцкай мірнай дамовай — у складзе Расейскай імпэрыі, у Сейненскім павеце Аўгустоўскай губэрні.
На 1830 год у Рачках было 204 будынкі, на 1850 год — 140. У 1903 годзе ў вёсцы збудавалі царкву-мураўёўку з фундацыі расейскага ўладальніка маёнтку Карцава.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Рачкі занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Рачкі абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яны ўвайшлі ў склад Беларускай ССР[2]. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Рачкі апынуліся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Беластоцкім ваяводзтве. У міжваенны час у вёсцы разабралі царкву-мураўёўку.
У Другую сусьветную вайну зь верасьня 1939 году да верасьня 1944 году Рачкі знаходзіліся пад акупацыяй Трэцяга Райху. У 1975—1998 гадох вёска ўваходзіла ў склад Сувальскага ваяводзтва.
|