Ржэўскі раён

Ржэўскі раён
Герб
Агульныя зьвесткі
Краіна
Статус муніцыпальны раён[d]
Адміністрацыйны цэнтар Ржэў[1]
Дата ўтварэньня 2022
Насельніцтва
Плошча
  • 2804 км²
Месцазнаходжаньне
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас маскоўскі час, UTC+03:00
Афіцыйны сайт
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Ржэ́ўскі раён (па-расейску: Ржевский район) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў поўдні Цьвярской вобласьці ў Расеі. Адміністрацыйным цэнтрам зьяўляецца горад Ржэў, які, аднак, у склад раёну не ўваходзіць, фармуючы асобную гарадзкую акругу.

Ржэўскі раён мяжуе з Старыцкім, Зубцоўскім, Аленінскім і Селіжараўскім раёнамі, а таксама з Смаленскай вобласьцю. Плошча раёну складае 2747,39 км². Асноўнай ракой раёну зьяўляецца Волга, якая пры шырыні 50—100 мэтраў празь зьвілістую даліну з высокімі берагамі праразае ўвесь раён з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход. Акрамя Волгі варта адзначыць ейныя буйныя прытокі, як то рэкі Ітомля і Тудаўка. Рэкі і вадаёмы Ржэўскага раёну багатыя на рыбу.

Раён разьмешчаны ў зоне зьмяшаных лясоў зь перавагай драбналістых пародаў, як то бяроза, асіна, елка, вольха ды хвоя. Пад лесам занята 141 тысяча гэктараў і, яшчэ, 21 тысяча гэктараў пакрытая хмызняком, што складае 46% усёй плошчы раёну. Жывёльны сьвет прадстаўляюць лось, мядзьведзь, воўк, рысь, лясная куніца, ліс, заяц ды іншыя. З птушак можна сустрэць у рэгіёне шэрую гусь, рабка, цецярука, глушца, качку і іншых.

Ржэўскі раён быў утвораны ў 1929 годзе ў адпаведнасьці з пастановай УЦВК і СНК РСФСР у складзе Заходняй вобласьці. У 1935 годзе быў перададзены ў склад Калінінскай вобласьці, як на той час называлася Цьвярская вобласьць. У гады Другой сусьветнай вайны раён быў арэнай жорсткіх баёў і зазнаў моцныя разбурэньні. Многія вёскі былі зьнішчаныя, і пасьля вайны ня былі адноўленыя.

  1. ^ а б АКТМУ. 179/2016. Цэнтральная ФА
  2. ^ Численность населения Ржевского муниципального округа в границах бывших Ржевского муниципального района и городского округа город Ржев по состоянию на 1 октября 2021 года

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]