Робэрт Д’ювал | |
па-ангельску: Robert Duvall | |
Імя пры нараджэньні | Robert Selden Duvall |
---|---|
Дата нараджэньня | 5 студзеня 1931 (93 гады) |
Месца нараджэньня | Сан-Дыега, Каліфорнія, ЗША |
Месца вучобы | |
Занятак | актор, кінарэжысэр |
Гады дзейнасьці | 1959 — цяпер |
Жанры | вэстэрн |
Бацька | Уільям Ховард Дзюваль[d][1] |
Маці | Мілдрэд Харт[d][1] |
Узнагароды | Оскар, BAFTA |
IMDb | ID nm0000380 |
Робэрт Сэлдэн Д’ювал (па-ангельску: Robert Selden Duvall; нарадзіўся 5 студзеня 1931 году, Сан-Дыега, ЗША) — амэрыканскі актор і рэжысэр, які зьняўся ў такіх значных карцінах, як «Ваенна-палявы шпіталь», «Хросны бацька» і «Апакаліпсіс сёньня», уладальнік «Оскару» за найлепшую мужчынскую ролю ў фільме 1983 году «Далікатная міласэрнасьць», уладальнік прэміяў «BAFTA», «Эмі», чатырохразовы ўладальнік прэміі «Залаты Глёбус».
Робэрт Д’ювал, вэтэран амэрыканскага кінэматографу, стварыў шэраг запамінальных драматычных вобразаў, сярод якіх былі як сярэднестатыстычныя амэрыканцы, паліцыянты й рэйнджары, гэтак і палітычныя дзеячы генэрал Робэрт Лі, Ёсіф Сталін. У 1970-х і 1980-х гадох многія фільмы зь ягоным удзелам атрымлівалі міжнародныя ўзнагароды й прэміі ў галіне кінэматаграфіі, а сярод калегаў па акторскім рамястве ён зьяўляецца лідэрам па колькасьці фільмаў зь ягоным ўдзелам, уключаных у 100 найлепшых фільмаў паводле вэрсіі Амэрыканскага інстытуту кінамастацтва.