Ромул

Ромул
Капіталійская валчыца, якая корміць Ромула й Рэма
 1-ы цар Старажытнага Рыма
Наступнік Нума Пампіліюс
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся каля 771 да н. э.,
Памёр 5 ліпеня 717 да н. э.,
Сужэнец Герсілія[d]
Бацька Марс
Маці Рэя Сыльвія

Ромул (па-лацінску: Romulus) — легендарны заснавальнік Рыма й першы цар рымскі. Жыў у 7 стагодзьдзі да н. э.. Паводле легенды, ён і ягоны брат Рэм былі дзецьмі бога Марса й вясталкі Рэі Сыльвіі, нашчадкамі мітычнага Энэя, якіх Амуліюс, які таксама зьяўляўся нашчадкам Энэя, укінуў у раку Тыбр з мэтай зьнішчыць магчымых прэтэндэнтаў на царскі сталец. Аднак Ромул і Рэм былі цудам выратаваны ваўчыцаю й выкармлены ейным малаком, а калі іх адабралі ў ваўчыцы, іх выхоўвала жонка царскага пастуха Фаустула. Легенда прыпісвае Ромулу апрача заснаваньня Рыма падзел рымскіх грамадзянаў на патрыцыяў і плебэяў, заснаваньне сэната як дарадчага органа пры кіраўніку, а таксама арганізацыю войска. Сярод сваіх аднагодак Ромул і Рэм, як сьцьвярджае паданьне, вылучаліся мужнасьцю, розумам, прыгажосьцю й высакароднасьцю, што нібыта сьведчыла пра іхняе боскае паходжаньне.

  • Скарына Ф. Творы: Прадмовы, сказанні, пасляслоўі, акафісты, пасхалія / Уступ. арт., падрыхт. тэкстаў, камент., слоўнік А.Ф. Коршунава, паказальнікі А.Ф. Коршунава, В.А. Чамярыцкага. —Мн.: Навука і тэхніка, 1990. —207 с.: іл. С.141. ISBN 5-343-00151-3.
Папярэднік
няма
Цар Рыма
753 да н. э.717 да н. э.
Наступнік
Нума Пампіліюс

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ромулсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

  1. ^ а б в г Livius T. Ab Urbe condĭta (лац.) — 0010.