Русэнборг Тронгэйм

Русэнборг
Поўная назва Rosenborg Ballklub
Заснаваны 19 траўня 1917
Горад Тронгэйм, Нарвэгія
Стадыён Леркендаль
Умяшчальнасьць: 21 405
Прэзыдэнт Сэсылія Готаас Юнсэн[d][1]
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Элітэсэрыен
 · 2023 9 месца
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
rbk.no (нарв.)
rbk.no/english (анг.)

«Русэнборг» (па-нарвэску: Rosenborg) — нарвэскі футбольны клюб з гораду Тронгэйму. Заснаваны ў 1917 годзе. 26-разовы чэмпіён Нарвэгіі, 12-разовы ўладальнік Кубка Нарвэгіі.

Клюб паўстаў 19 траўня 1917 году, калі купа дванаццаці маладых людзей з Тронгэйму заклалі спартовы клюб «Од». Назва была даніной павагі шаенскага клюбу «Од», самага пасьпяховага клюбу Нарвэгіі на той час. Першыя некалькі гадоў каманда гуляла толькі зь мясцовымі камандамі, перш чым паспрабавала далучыцца да рэгіянальнага чэмпіянату ў 1920 годзе. Як і большасьці маленькім клюбаў, «Оду» было адмоўлено, но звычайнай справай у тыя часы былі адначасныя выступы футбалістаў як у невялікіх, гэтак і большых клюбаў. Праз загрозу недахопу гульцоў малых клюбам адмаўлялася ва ўдзеле ў рэгіянальных лігах. Празь няўдалыя спробы рэгістрацыі гульцы клюбу расчараваліся і пачалі сыходзіць з клюбу. Гэтак, у 1923 годзе трангэймцы згулялі толькі адзін матч.

Да 1926 году клюбнае кіраўніцтва заахвоціла да футболу новае пакаленьне футбалістаў. Урэшце, намаганьні клюбу мелі плён і ў 1927 годзе клюб атрымаў дазвол на ўдзел у рэгіянальнай лізе. Перш чым далучыцца да Нарвэскай футбольнай асацыяцыі клюб быў вымушаны зьмяніць назоў на «Русэнборг», такім чынам адлюстраваўшы раён гораду, зь якога клюб і паходзіў. Справа была ў тым, што асацыяцыя забараняла сваім клюбам-сябрам мець аднолькавыя назвы.

1967, 1969, 1971, 1985, 1988, 1990, 1992, 1993, 1994, 1995,
1996, 1997, 1998, 1999, 2000, 2001, 2002, 2003, 2004, 2006,
2009, 2010, 2015, 2016, 2017, 2018
1960, 1964, 1971, 1988, 1990, 1992, 1995, 1999, 2003, 2015,
2016, 2018
Актуальны на 13 верасьня 2024 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1 Сьцяг Нарвэгіі Бр Сандэр Тангвік 2002
2 Сьцяг Нарвэгіі Аб Эрлен Даль Рэйтан 1997
3 Сьцяг Швэцыі Аб Юнатан Аўгустынсан 1996
4 Сьцяг Даніі Аб Люка Ракіч 1999
5 Сьцяг Палестыны ПА Мустафа Зэйдан (ар. Мальмё) 1998
6 Сьцяг Фінляндыі ПА Сантэры Вяанянэн 2002
7 Сьцяг Нарвэгіі Аб Маркус Гэнрыксэн (капітан) 1992
9 Сьцяг Нарвэгіі Нап Уле-Крыстыян Сэтэр 1996
10 Сьцяг Нарвэгіі ПА Уле Сэльнэс 1994
12 Сьцяг Нарвэгіі Бр Расмус Санбэр 2001
18 Сьцяг Нарвэгіі Нап Ноа Гольм 2001
19 Сьцяг Нарвэгіі Аб Адрыян Пэрэйра 1999
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
20 Сьцяг Нарвэгіі ПА Эдвард Тагсэт 2001
21 Сьцяг Славаччыны Аб Томаш Нэмчык 2001
23 Сьцяг Нарвэгіі Аб Ульрык Енсэн 1996
25 Сьцяг Швэцыі Аб Адам Андэрсан 1996
35 Сьцяг Нарвэгіі Нап Эміль Конрадсэн (ар. Сасуолё) 2001
38 Сьцяг Нарвэгіі Аб Мікель Конрадсэн 2001
39 Сьцяг Нарвэгіі Нап Марыюс Брагольм 2004
41 Сьцяг Нарвэгіі ПА Свэрэ Ніпан 2006
44 Сьцяг Нарвэгіі Нап Магнус Гольтэ 2006
45 Сьцяг Нарвэгіі Нап Еспэр Рэйтан-Сундэ 2006
46 Сьцяг Даніі Нап Ноа Саса (ар. Капэнгаген) 2005
50 Сьцяг Нарвэгіі Аб Гокан Вольдэн 2007

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]