Rivaroxaban | |
Клінічныя зьвесткі | |
---|---|
Гандлёвыя найменьні | Ксарэльта й інш. |
Спосабы ўвядзеньня | праз рот |
Фармакакінэтычныя зьвесткі | |
Біядаступнасьць | 80–100%; Cmax = 2–4 гадзіны (10 мг аральна)[1] |
Мэтабалізм | CYP3A4, CYP2J2 і CYP-незалежныя мэханізмы[1] |
Пэрыяд паўвывядзеньня | 5—9 гадзінаў у здаровых пацыентаў векам ад 20 да 45[1][2] |
Выдзяленьне | 2/3 мэтабалізуюцца ў пячонцы, 1/3 выводзіцца бяз зьменаў[1] |
Ідэнтыфікатары | |
(S)-5-хлёра-N-{[2-окса-3-[4-(3-оксамарфалін-4-іл)
фэніл]оксазалідын-5-іл]мэтыл} тыяфэн-2-карбаксамід | |
Рывараксабан у Вікісховішчы |
Рывараксабан (па-лацінску: Rivaroxaban), гандлёвая марка Ксарэлта (лац. Xarelto) — антыкаагулянт (процізгусальны сродак) для прафіляктыкі і лекаваньня згусткаў крыві[3]. Выкарыстоўваецца найперш для лекаваньня трамбозу глыбокіх вэнаў ды лёгачнай артэрыі і для ўніканьня тромбаў пры фібрыляцыі прысэрцка альбо пасьля апэрацыяў на сьцёгнах ці каленях[3]. Прымаецца праз рот[3].
Вядомыя староньнія эфэкты: крывяцёкі, сьпінальныя гематомы, анафіляксія[3]. У параўнаньні з варфарынам менш узаемадзеіць зь іншымі лекамі[4]. Эфэкт заключаецца ў блякаваньні дзейнасьці згусальнага бялка Xa[3].
Рывараксабан запатэнтаваны ў 2007 року. Занесены ў сьпіс асноўных лекавых сродкаў Сусьветнай арганізацыі здароўя[5].