Рэсьпіраторная інфэкцыя | |
Сынонімы | Вострая рэсьпіраторная інфэкцыя (ВРІ) |
---|---|
Спэцыяльнасьць | інфэкталёгія |
Сымптомы | ліхаманка, дрыжыкі і боль у цягліцах |
Ускладненьні | запаленьне лёгкіх, запаленьне мозга |
Звычайна праяўляецца | кашаль, насмарк |
Віды | грып, парагрып |
Прычыны | заражэньне мікробамі і вірусам |
Фактары рызыкі | дотык да бруднай паверхні, карыес зубоў |
Прафіляктыка | праветрываньне жытла, мыцьцё рук з мылам |
Лекі | ампіцылін, амаксыцылін |
Рэсьпіраторная інфэкцыя ў Вікісховішчы |
Рэсьпіраторная інфэкцыя — заражэньне вірусам (адэнавірус, грып, парагрып і рэсьпіраторна-сэнтыцыяльны) і бактэрыяй (пнэўмакок, стафілякок і стрэптакок) паветрана-кропельным шляхам (кашаль і чых).
Выклікае ліхаманку і атручаньне. Паражае верхнія дыхальныя шляхі: нос, глотку, гартань і дырху. У дзяцей падчас эпідэміі ўзьнікае запаленьне дыхнікаў і лёгкіх. Сярод вірусаў вылучаюць вірусы грыпу і парагрыпу, адэнавірусы, каранавірусы, рынавірусы і рэавірусы[1].
Заражэньне прадухіляецца праз пазьбяганьне набліжэньня на адлегласьць мэтру да людзей з гарачкай і кашлем, уніканьне дотыкаў да рота і носа, пазьбяганьне шматлюдных месцаў, штодзённае шматразовае мыцьцё рук вадой з мылам, штодзённае праветрываньне жылых памяшканьняў, выкарыстаньне масак пры стасунках з хворымі, працяглы начны сон, устойлівы расклад прыёму багатай на вітаміны ежы і штодзённае разьмінаньне. Таксама карысна пазьбягаць пасіўнага тытунепаленьня і рабіць прышчэпку[1].
Заражэньню спрыяе набліжэньне да хворых на адлегласьць мэтру і дотык да брудных паверхняў. Таксама шкодзіць наяўнасьць пастаяннага ачага заражэньня ў выглядзе карыесу зубоў, адэноідаў у насаглотцы і танзіліту. Адмоўна ўплывае аслабленая імунная сыстэма ў выніку стрэсу, нястачы вітамінаў і штучнага выкормліваньня ў грудным узросьце[1].
Хвароба выяўляецца праз высокую тэмпэратуру, чханьне, кашаль, насмарк, дрыжыкі і боль у цягліцах[2].
Штогод ад хваробы церпяць каля 1/3 насельніцтва Беларусі[3].
Гэта — накід артыкула па мэдыцыне. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |