СКА Менск | ||
Поўная назва | Гандбольны клюб СКА Менск | |
---|---|---|
Заснаваны | 1975 | |
Месцазнаходжаньне | Менск, Беларусь | |
Арэна | Палац спорту «Ўручча» Зьмяшчальнасьць: 3000 | |
Старшыня | Андрэй Крайноў | |
Галоўны трэнэр | Ігар Папруга[1] | |
Чэмпіянат | Чэмпіянат Беларусі | |
2018—2019 | 2 месца | |
Форма | ||
Клюбныя колеры | ||
| ||
Спасылкі | ||
Афіцыйная бачына | ||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
СКА — беларускі мужчынскі гандбольны клюб зь Менску, заснаваны ў 1975 року. Найбольш пасьпяховы гандбольны клюб Беларусі, у 1980-я — адзін з наймацнейшых клюбаў СССР і Эўропы, трохразовы ўладальнік Кубка эўрапейскіх чэмпіёнаў, двухразовы ўладальнік Кубка ўладальнікаў кубкаў, 10-разовы чэмпіён Беларусі. Ад моманту заснаваньня на працягу 40 гадоў клюб трэніраваў Спартак Мірановіч[2].
Клюб быў створаны ў 1975 року на базе менскага «Палітэхніку» пры 7 Спартовым клюбе арміі Беларускае вайсковае акругі. Старэйшым трэнэрам каманды стаў Спартак Мірановіч.
За савецкім часам СКА тройчы заваёўваў Кубак эўрапейскіх чэмпіёнаў (1987, 1989, 1990), двойчы станавіўся пераможцам Кубка ўладальнікаў кубкаў эўрапейскіх краінаў (1983, 1988), аднойчы — Супэркубка (1989), шэсьць разоў станавіўся чэмпіёнам СССР, тройчы заваёўваў Кубак СССР.
У беларускім чэмпіянаце СКА быў бязьзьменным чэмпіёнам з 1993 да 2003, яшчэ 7 разоў заваёўваў срэбныя і тройчы — бронзавыя мэдалі.
З 1993 року клюб стала ўдзельнічае ў розыгрышы Балтыйскае лігі, дзе зьяўляецца 12-разовым чэмпіёнам.
З 1997 року СКА Менск пяць разоў браў удзел у чэмпіянаце сьвету пад эгідай Міжнароднае рады вайсковага спорту, двойчы станавіўся чэмпіёнам (1999, 2002) і аднойчы срэбным прызэрам (1998) спаборніцтваў.
Паводле стану на 14 верасьня 2024 году
|
|
<ref>
; няма тэксту ў назьве зносак hit
|