СШ-68 (сталёвы шалом узору 1968 року) — далейшы розьвітак агульнавайсковага шалома СШ-60.
Адрозьніваецца ад больш раньняга ўзору большай трываласьцю, вялікім нахілам пярэдняе (лабавое) сьценкі купалу і скарочанымі борцікамі, адагнутымі вонкі. Падтулейная прылада засталася ранейшаю, як і не зьмянілася і разьмяшчэньне заклёпваньняў. Афарбоўваўся шалом ў цёмна-зялёны колер[1].
Вага шалома — 1300 ґрамаў (з дэрмантынаваю падтулейнаю прыладаю — 1500 ґрамаў). СШ-68 забясьпечвае абарону ад небалістычных удараў (халоднаю зброяю і г. д.), а таксама сталёвых аскепкаў вагаю 1,0 ґрамаў на хуткасьці да 250 м/с[2]. Ад куляў абараняе па 1-й клясе абароны (паводле старое клясыфікацыі).
У камплект шалома СШ-68 дадаткова ўваходзіць чахол зь сеткі або чахол з маскаванае тканіны МПТ розных афарбовак.
Шалом СШ-68 быў на ўзбраеньні УС СССР і краінаў Варшаўскае дамовы, а таксама Віетнаму, КНР, КНДР, Індыі ды іншых краінаў.
Пасьля распаду СССР у 1991 годзе шаломы СШ-68 засталіся на ўзбраеньні войскаў краінаў постсавецкае прасторы.
У сувязі зь зьяўленьнем больш лепшых шаломаў, СШ-68 паступова здымаецца з аснашчэньня (ва ўзброеных сілах Расеі паступова замяняецца на шаломы 6Б27 ды 6Б47, на ўзбраеньне эстонскага войска з пачатку 1990-х рокаў паступілі пяць тыпаў імпартных шаломаў[5], ва ўзброеныя сілы Грузіі ў сярэдзіне 2000-х рокаў пачалі паступаць імпартныя шаломы PASGT[6], ва ўзброеныя сілы Ўкраіны ў першым паўроччы 2014 пачаў паступаць шалом Каска-1М, ва ўзброеныя сілы Беларусі ў канцы лістапада 2014 року прынятыя на забесьпячэньне шаломы ЗШ-1 ды ЗШ-1-2[7]).