Салават Юлаеў | |
Дата нараджэньня | чэрвень 1754 |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 26 верасьня (8 кастрычніка) 1800 (46 гадоў) |
Месца сьмерці | |
Занятак | паўстанец, паэт, вайсковец |
Бацька | Юлай Азналін[d] |
Салава́т Юла́еў (па-башкірску: Салауат Юлай улы; 16 чэрвеня 1752, в. Цякеева, цяпер Салавацкі раён, Башкартастан — 8 кастрычніка 1800, Балтыйски порт, цяпер г. Палдыскі, Эстонія) — башкірскі нацыянальны герой, паплечнік Емяльяна Пугачова ў часе сялянскай вайны 1773—1775 гадоў, паэт-імправізатар[2].
У кастрычніку 1773 г. мабілізаваны на барацьбу зь Емяльянам Пугачовым, але каля Арэнбургу перайшоў на яго бок на чале атраду башкіраў (2 тыс. чалавек). Сабраў атрад у 10 тыс. чалавек, змагаўся пад Арэнбургам, Кунгурам, у 1774 г. заняў Краснаўфімск. Пугачоў надаў яму чын брыгадзіра.
5 сьнежня 1774 г. Салават Юлаеў быщ узяты ў палон, пасьля пакараньня бізунамі і клеймаваньня ў кастрычніку 1775 году высланы на вечную катаргу ў крэпасьць Рогервік на Балтыйскім моры (цяпер горад Палдыскі, Эстонія), дзе и памёр.
Вершы Салавата Юлаева (ствараліся і перадаваліся ў вуснай форме) заклікалі народ да барацьбы з прыгнятальнікамі, апявалі прыгажосьць роднага краю, каханьне. У гонар Салават Юлаева названы горад Салават у Башкартастане, яго вобраз адлюстраваны ў творах літаратуры і мастацтва[2].