Сант’яга Арыяс | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 13 студзеня 1992[1][2][3] (32 гады) | |
Рост | 175 см | |
Вага | 72 кг | |
Пазыцыя | скрайні абаронца | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Баія | |
Нумар | 13 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2009—2011 2011—2013 2013—2018 2018—2022 2020—2021 2021—2022 2023 2024— |
Ля-Экідад Спортынг ПСВ Эйндговэн Атлетыка Мадрыд → Баер Левэркузэн (арэнда) → Гранада (арэнда) Цынцынаці Баія |
19 (0) 7 (0) 136 (9) 39 (1) 1 (0) 12 (1) 29 (2) 21 (0) |
Зборныя | ||
2013— | Калюмбія | 62 (0) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Сант’яга Арыяс (па-гішпанску: Santiago Arias; нар. 13 студзеня 1992 году) — калюмбійскі футбаліст, скрайні абаронца бразыльскага клюбу «Баія» і нацыянальнай зборнай Калюмбіі.
У ліпені 2013 году ПСВ падпісаў з Сант’яга кантракт тэрмінам на чатыры гады[4]. У ліпені 2018 году перайшоў у «Атлетыка Мадрыд», падпісаў пагадненьне тэрмінам на 5 гадоў[5]. Напачатку верасьня 2020 году здаў тэст на каронавірус, вынік сьведчыў пра наяўнасьць захворваньня, але хвароба працякала без сымптомаў[6]. 24 верасьня 2020 году перайшоў у клюб нямецкай Бундэсьлігі «Баер Левэркузэн» на правох арэнды тэрмінам на 12 месяцаў з правам арэнды[7][8]. Першы матч за «Баер Левэркузэн» правёў 3 кастрычніка 2020 году[9]. У адборачным матчы Чэмпіянату Сьвету 2022 году за зборную Калюмбіі супраць зборнай Вэнэсуэлы зламаў нагу і быў вымушаны прыпыніць гульні на паўгады[10].
ПСВ:
«Атлетыка»:
«Цынцынаці»: