Сара Вагенкнэхт | |
па-нямецку: Sahra Wagenknecht | |
Сара Вагэнкнэхт | |
амбасадар Бундэстагу | |
---|---|
29 верасьня 2009 году — цяперашні час | |
Прэм’ер-міністар: | Ангела Мэркель |
Намесьнік Старшыні Левай | |
15 траўня 2010 году — цяперашні час | |
Прэм’ер-міністар: | Ангела Мэркель |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзілася: |
16 ліпеня 1969 (55 гадоў) Ена, НДР |
Партыя: | Левая з 2007 |
Сужэнец: | Оскар Ляфантэн |
Бацька: | невядомы па паходжаньні іранец |
Адукацыя: | вышэйшая |
Са́ра Ва́генкнэхт (па-нямецку: Sahra Wagenknecht; нар. 16 ліпеня 1969 Ена, НДР) — нямецкая дзяржаўная дзяячка, доктар эканамічных навук, пісьменьніца, сябра Левай партыі Нямеччыны, амбасадар Бундэстагу, зь ліпеня 2004 па ліпень 2009 году — амбасадар Эўрапарлямэнту, з 2011 году — намесьнік старшыні Левай партыі.
Нарадзілася ў Ене. Маці — немка, бацька — іранец, які вучыўся ў Заходнім Бэрліне й меў магчымасьць наведваць яе маці, якая жыла тады ў НДР, толькі атрымліваючы аднадзённыя візы. Маці працавала ў дзяржарганізацыі. Сара расла спачатку ў вёсцы паблізу Ены ў бабулі й дзядулі, а з пачаткам вучобы пераехала з маці ва Ўсходні Бэрлін.
З 2007 годзе ў складзе Левай партыі Нямеччыны. На выбарах ў 2009 годзе была выбраная ў Бундэстаг, дзе працуе дагэтуль.