Сартрувіль

Сартрувіль


Краіна: Францыя
Кіраўнік: П’ер Фон[d]
Плошча:
  • 8,46 км²[1]
Вышыня: 22 м н. у. м.
Насельніцтва:
Паштовы індэкс: 78500
Геаграфічныя каардынаты: 48°56′43″ пн. ш. 2°10′12″ у. д. / 48.94528° пн. ш. 2.17° у. д. / 48.94528; 2.17Каардынаты: 48°56′43″ пн. ш. 2°10′12″ у. д. / 48.94528° пн. ш. 2.17° у. д. / 48.94528; 2.17
Сартрувіль на мапе Францыі
Сартрувіль
Сартрувіль
Сартрувіль
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
https://sartrouville.fr

Сартрувíль (па-француску: Sartrouville) — места і муніцыпалітэт у Францыі, у рэгіёне Іль-дэ-Франс, дэпартамэнт Іўлін. Насельніцтва — 51 967 (2017)[3]. Муніцыпалітэт месьціцца за 17 км ад Парыжу, за 15 км ад Вэрсалю.

Няма дадзеных, якія сьведчылі б пра тое, што Сартрувіль быў заселены ў дагістарычны час[4].

Тэрыторыя Сартрувілю хутчэй усяго была заселеная ў гала-рымскі пэрыяд, таму што зброя гэтага пэрыяду была знойдзеная на месцы Марсавага поля, недалёка ад царквы і могілак, якія яе атачалі. У пясчаных кар’ерах Вадуара былі знойдзеныя некалькі саркафагаў, якія, здаецца, датуюцца гала-рымскай эпохай, а таксама косткі і ржавая зброю таго часу. Блізкасьць месца пад назвай Camp сьведчыць аб наяўнасьці тут гала-рымскага лягеру[4].

Сартрувільская бажніца была ўзьведзеная ў XII—XIII стагодзьдзях[5].

Беларусь і Сартрувіль

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пасьля Другой сусьветнай вайны ў 1952 годзе ў Сартрувіль з Парыжу перабраліся некалькі беларускіх сем’яў і пабудавалі там дамы: сярод іх сям’я Ўладзімера і Эвэліны Шыманцоў зь дзецьмі Івонкай Сурвілай і Лявонам Шыманцом. Бацькі Івонкі Сурвілы і Лявона Шыманца да сьмерці пражылі ў Сартрувілі, пахаваныя на мясцовых могілках[6].

  1. ^ База зьвестак францускіх камунаўInstitut national de l'information géographique et forestière.
  2. ^ Populations légales 2021Нацыянальны інстытут статыстыкі і эканамічных дасьледаваньняў Францыі, 2023.
  3. ^ L’organisation du recensement, insee.fr, https://www.insee.fr/fr/information/2383265
  4. ^ а б Adolphe Roca, Sartrouville évolution d’un village en banlieue parisienne, 2e édition 1991.
  5. ^ Paul Guériot, Souvenirs historiques sur Sartrouville et les environs, Mairie de Sartrouville, 1970.
  6. ^ Івонка Сурвіла. ДАРОГА. Стоўпцы — Капэнгаген — Парыж — Мадрыд — Атава — Менск. (Бібліятэка Свабоды. ХХІ стагодзьдзе.) — Радыё Свабодная Эўропа/ Радыё Свабода, 2008, с. 43-45.