Свэн Бэндэр | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 27 красавіка 1989 (35 гадоў) | |
Рост | 186 см | |
Вага | 80 кг | |
Пазыцыя | паўабаронца | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Бранэнбург | |
Нумар | 7 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2006—2009 2009—2017 2017—2021 2021— |
Мюнхэн-1860 Барусія Дортмунд Баер Бранэнбург |
65 (1) 158 (4) 107 (4) 0 (0) |
Зборныя | ||
2011—2013 | Нямеччына | 7 (0) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Свэн Бэндэр (па-нямецку: Sven Bender; нарадзіўся 27 красавіка 1989 году, Розэнгайм, ФРН) — нямецкі футбаліст, які выступае за клюб «Бранэнбург». Былы гулец нацыянальнай зборнай Нямеччыны. Гуляе на пазыцыі паўабаронцы.
Свэн нарадзіўся ў баварскім горадзе Розэнгайме. Разам са сваім братам-блізьнюком Лярсам займацца пачаў у футбольнай школе Бранэнбургу, адкуль пайшоў на павышэньне ў школу клюбу «Унтэргахінг». У 2003 годзе таленавітых юнакоў заўважылі ў другім па значнасьці клюбе Мюнхэну, у «Мюнхэн-1860». У 2006 годзе Свэн быў заяўлены за другую каманду мюнхэнцаў, а неўзабаве й падпісаў кантракт зь першай камандай. Разам з братам яны адразу ж зайгралі й склалі магутны кулак у сярэдняй лініі поля. Усяго за «Мюнхэн-1860» Свэн правёў 65 матчаў і забіў 1 мяч.
Перад сэзонам 2009—2010 гадоў малады гулец зацікавіў дортмундзкую «Барусію», зь якой пасьля й падпісаў кантракт. Тут іхныя шляхі з братам разышліся, бо той аддаў перавагу на пераход у «Баер». Свэн дэбютаваў у Бундэсьлізе 19 верасьня 2009 году ў выязным матчы шостага туру супраць «Гановэру-96», які скончыўся ўнічыю 1:1. Свэн выйшаў на поле зь першых хвілін і, у цэлым, правёў нядрэнны матч[1]. Усяго ў сваім першым сэзоне правёў за «Барусію» 19 матчаў.
Гуляў у юнацкіх зборных Нямеччыны розных узростаў, зьяўляўся гульцом моладзевай зборнай. У 2008 годзе стаў чэмпіёнам Эўропы сярод юнакоў да 19 гадоў.
«Барусія»:
Нямеччына:
Мае брата-блізьнюка Лярса Бэндэра.