Слован Браціслава | |||||
![]() | |||||
Поўная назва | Športový klub Slovan Bratislava futbal, a.s. | ||||
---|---|---|---|---|---|
Заснаваны | 3 траўня 1919 | ||||
Горад | Браціслава, Славаччына | ||||
Стадыён | Нацыянальны футбольны Умяшчальнасьць: 22 500 | ||||
Кіраўнік | Іван Кмотрык[d] | ||||
Галоўны трэнэр | |||||
Чэмпіянат | Першая ліга | ||||
· 2023—2024 | 1 месца | ||||
| |||||
![]() Афіцыйны сайт |
«Сло́ван» (па-славацку: Slovan) — славацкі футбольны клюб з гораду Браціславы. Заснаваны ў 1919 годзе. Адзіны славацкі клюб-пераможца эўрапейскага спаборніцтва — Кубка ўладальнікаў кубкаў (1969). Хатнія матчы праводзіць на Нацыянальным футбольным стадыёне зьмяшчальнасьцю 22 500 месца, які быў пабудаваны ў 2019 годзе.
Футбольны клюб «Слован» афіцыйна паўстаў 3 траўня 1919 году I ЧСК, то бок Першы чэхаславацкі спартовы клюб Браціславы. Першым прэзыдэнтам каманды капітан паліцыі Рыхард Брунэр, які арганізаваў першую часовую трэнавальную пляцоўку клуба ў Пасенках, але неўзабаве клюб пераехаў у Пэтаржалку. Клюб стаў чэмпіёнам Славаччыны ў 1922 годзе. Вядомымі гульцамі той раньняй эры былі Павал Шорал, Штэфан Чамбал і Штэфан Прыбай. Увесну 1938 году антыгабрэйскія настроі праніклі ў клюб, а ахвярай пагромаў стаў трэнэр Ёзаф Браўн, які быў адным з многіх жыхароў Браціславы, якія вымушаныя былі прымусова пакінуць горад. Згодна з умовамі Мюнхэнскага пагадненьня 1938 году Чэхаславаччына была скасаваная, што прывяло да ўзьнікненьня Славацкай Рэспублікі. У гэты момант назва клюбу была зьмененая на СК Браціслава. У асобнай славацкай лізе каманда чатыры разы здабыла тытул чэмпіёнаў краіны ў час з 1939 па 1945 гады. Першым замежным супернікам каманды па Другой сусьветнай вайне стаўся вугорскі «Фэрэнцвараш», якому браціслаўцы саступілі зь лікам 1:0.
Назва каманды зноў зьмянілася ў 1948 годзе на «Сокал». Каманда дамаглася посьпеху ў 1949 годзе, калі стала першым чэмпіёнам адноўленай Чэхаславаччыны. Выдатнымі гульцамі гэтай эпохі былі Эміл Пажыцкі, Гейза Шыманскі, Божын Ласкаў, Віктар Тэгельгоф і Тэадор Рэйман. «Слован» завяршыў сэзон 1967—1968 гадоў на другім месцы ў лізе, здабыўшы Кубак Чэхаславаччыны. Камандай кіраваў былы гулец «Слована» Міхал Вічан, які арыентаваўся на хуткую і простую гульню. Вічан узяў каманду ў зімовы тур па Аргентыне ў 1969 годзе, а ў тым жа годзе каманда зрабіла сваё найвялікшае дасягненьне, здабыўшы Кубак уладальнікаў кубкаў. У фінале славацкія футбалісты выгулялі «Барсэлёну» зь лікам 3:2. У 1970 годзе зборная Чэхаславаччыны, накіраваная на чэмпіянат сьвету ў Мэксыку, улучала ажно сем гульцоў «Слована». У 1976 годзе чэхаславацкая каманда з шасьцю славацкімі футбалістамі выйграла тытул чэмпіёна Эўропы, які ладзіўся у Бялградзе.
Пасьля сямнаццацігадовага перапынку ў 1992 годзе «Слован» выйграў восьмы і апошні чэмпіянат Чэхаславаччыны[2]. Пасьля таго, як Славаччына аднавіла незалежнасьць у 1993 годзе, была заснавана ўласна славацкая Супэрліга. Свой першы тытул чэмпіёнаў краіны «Слован» займеў у 1994 годзе[2]. Ён паўтарыў гэты посьпех у 1995 і 1996 гадах[2]. Апошнім трыюмфам «Слована» ў чэмпіянаце Славаччыны перад змрочнымі часамі стаў чэмпіёнскі тытул у 1999 годзе [2]. У 2004 годзе каманда нават страціла месца ў найвышэйшым дывізіёне, але вярнулася ў эліту ў 2006 годзе. З тых часоў каманда неаднаразова станавілася чэмпіёнам краіны.
|
|