Спартак: Кроў і пясок | |
Spartacus: Blood and Sand | |
Стваральнік | Steven S. DeKnight[d] |
---|---|
Сцэнарыст | Брэнт Флэтчэр Аарон Гэлбінг Тод Гэлбінг Міранда Кўок |
Рэжысэр | Майкл Гэрст Рык Джэйкабсан Джэсі Ўорн Грэйдзі Гол Роўэн Ўудс |
У ролях | Эндзі Ўітфілд Люсі Лоўлэс Джон Ганна Пітэр Мэнса Ману Бэнэт Віва Б’янка Нік Тарабэй |
Кампазытар | Джозэф Ладука |
Краіна | Злучаныя Штаты |
Колькасьць сэрыяў | 13 |
Мова | ангельская |
Вытворчасьць | |
Прадусар | Чарлз Найт Аарон Лэм Стывэн С. Дэнайт Пол Грындэр |
Даўжыня сэрыі | 50 хвілін |
Трансьляцыя | |
Тэлеканал | Starz (ЗША) |
На экранах | 22 студзеня — 16 красавіка 2010 — |
Храналёгія | |
Наступны | Спартак: Багі арэны |
Спасылкі | |
Афіцыйны сайт |
«Спартак: Кроў і пясок» (па-ангельску: Spartacus: Blood and Sand) — амэрыканскі гістарычны тэлесэрыял, прэм’ера якога адбылася 22 студзеня 2010 году на кабэльным канале «Starz».
Асноўную фабулу сэрыяла складае гісторыя Спартака, кіраўніка аднаго з буйнейшых паўстаньняў рабоў у Рымскай рэспубліцы ў пэрыяд 74 да н. э. — 71 да н. э.. Праз наяўнасьць рэалістычных сцэнаў гвалту, эратычных сцэнаў і абсцэннай лексыкі сэрыял быў пастаўлены ў катэгорыю «TV-MA» (Mature audience — «для дарослай аўдыторыі»).
22 сьнежня 2009 году, за месяц да прэм’еры, было абвешчана пра заплянаваныя здымкі другога сэзону[1]. Аднак 9 сакавіка 2010 году IGN.com паведамілі, што здымкі былі адкладзеныя праз выяўленую ў актора Эндзі Ўітфілда раньнюю стадыю няходжкінскай лімфомы[2]. У выніку затрымкі паміж здымкамі другога сэзону «Starz» выпусьцілі шасьцісэрыйны прыквэл пад назвай «Спартак: Багі арэны»[3]. Работы па падрыхтаваньні другога сэзону пачаліся пасьля заявы аб выздараўленьні Эндзі Ўітфілда ад раку[4], аднак пазьней у яго адбыўся рэцыдыў[5]. З гэтага часу Starz узялі на ролю Спартака Ліяма Макінтайра[6].
|