Станіслаў Лем | |
Stanisław Lem | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 12 верасьня 1921 Львоў, Польшча |
Памёр | 27 сакавіка 2006 (84 гады) Кракаў, Польшча |
Пахаваны | |
Бацькі | Samuel Lem[d] |
Сужэнец | Barbara Lem[d] |
Дзеці | Томаш Лем[d] |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | пісьменьнік, філёзаф |
Гады творчасьці | 1946 — 2006 |
Жанр | фэнтэзі |
Мова | ангельская мова, польская мова[1][2], расейская мова[3] і нямецкая |
Дэбют | «Чалавек з Марсу» |
Прэміі | Эўрапейская літаратурная прэмія (1986) |
Узнагароды | Прэмія Франца Кафкі[d] (1991) Гран-пры дэтэктыўнай літаратуры[d] (1979) Ганаровы грамадзянін Кракава[d] (2003) Аўстрыйская дзяржаўная прэмія па эўрапейскай літаратуры (1985) Прэмія «Гефрэн»[d] (2003) ганаровы доктар Ягелонскага ўнівэрсытэту[d] Kraków Book of the Month[d] (1999) Polish PEN Club Award Jan Parandowski[d] (1995) Seiun Awards[d] (1977)
|
Подпіс | |
Афіцыйны сайт |
Станіслаў Херман Лем (па-польску: Stanisław Herman Lem; 12 верасьня 1921 — 27 сакавіка 2006) — польскі пісьменьнік, сатырык, філёзаф, фантаст і футуроляг.
Лічыцца польскім пісьменьнікам, творы якога перакладаюць найчасьцей, а ў пэўныя часы быў найбольш чытаным неангельскамоўным пісьменьнікам навуковай фантастыкі. Значная частка яго пісьменьніцкай працы займае філязофія і футуралёгія, прысьвечаных разважаньням на тэмы тэхналёгіі, прыроды інтэлігенцыі, цяжкасьцям у пераказе інфармацыі і ўзаемным паразуменьні інтэлігэнтных істот, абмежаванасьці чалавека і месцы чалавека ў Сусьвеце. Вялікая частка тых разважаньняў зьмешчана ў навукова-фантастычных творах, што робіць больш цяжкім іх разуменьне. Адначасова гэткі спосаб пераказу філязофскіх думак палягчае іх паразуменьне. Таму часта ў сусьветнай літаратуры Лем бываў недаацэнены як філёзаф і лічыцца галоўным чынам аўтарам навуковай фантастыкі. Уплыў Лема на сусьветную навукова-фантастычную літаратуру крытыкі параўноўваюць зь дзейнасьцю такіх клясыкаў як Гэрбэрт Джордж Ўэлз ці Олаф Стэплдон[4].
Лем паходзіць з жыдоўскай сям’і лекара, якая жыла ў Львове. Сабіна Волер і Самуэль Лем (ці Лехм) заручыліся яшчэ напярэдадні І Сусьветнай вайны. Шлюбам пабраліся толькі пасьля вайны. Пад час вайны бацька быў патрапіў да расейскага палону, зьмешчанага ў крэпасьці Перамышль, а пасьля ў лягэр ваеннапалонных у Сярэдняй Азіі. Па вяртаньні з вайны ў Львоў Самуэль стаў асыстэнтам у Мэдыцынскім унівэрсытэце Яна Казімера, а пасьля ларынголягам. Станіслаў Лем вучыўся ў Львоўскім мэдычным інстытуце ад 1939 да 1941 году, скончыў мэдычны факультэт Ягелонскага ўнівэрсытэту ў Кракаве (1948).
Станіслаў Лем хварэў на сэрца. Памёр у клінічным шпіталі Collegium Medicum Ягэлёнскага ўнівэрсытэту ў Кракаве, маючы 84 гады. Згодна зь яго воляю урна з парэшткамі была пахавана 4 красавіка 2006 году на Сальваторскіх могілках ў Кракаве. Была праведзена каталіцкая імша пахаваньня па жаданьні сям’і[5][6][7].
Прозьвішча пісьменьніка атрымаў Астэроід Лем, а ў Кракаве імя пісьменьніка нададуць адной з вуліцаў[8][9][10].
Польскі аўтар, якога найчасьцей перакладаюць. Яго кнігі перакладзены на 41 мову, агульным накладам больш 30 мільёнаў асобнікаў[11] (паводле іншых зьвестак — 27 млн асобнікаў[12]). Сам аўтар сьцьвярджаў пра 44 мовы (некаторыя пераклады — пірацкія) і лічбу адзінкавых выданьняў паміж 1350 ды 1400[13].
Першымі творам Лема былі апавяданьні і вершы пра акупацыю, якія друкаваліся ў 1946 на старонках «Kuźnicy», «Żołnierza Polskiego» і «Tygodnika Powszechnego». Як аўтар фантастыкі дэбютаваў у «Tygodniku Powszechnym» апавяданьнямі Obcy і Dzieje jednego odkrycia. Раман «Нязгублены час» (1955 г). Дэтэктыўны раман «Вынік» (1959 г.). Аўтабіяграфічны раман «Высокі замак» (1966 г.). Філязофска-сацыялягічнага дасьледаваньне «Сума тэхналёгій» (1967 г.).