Судак | |||||
укр. Судак | |||||
Бухта Судака надвячоркам (2007 год) | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | 212 | ||||
Краіна: | Украіна | ||||
Аўтаномная рэспубліка: | Крым | ||||
Плошча: | 11,2 км² | ||||
Вышыня: | 50 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва | |||||
колькасьць: | 15 399 чал. (2014)[1] | ||||
шчыльнасьць: | 1374,91 чал./км² (2014) | ||||
этнічны склад: | расейцы — 64,3%, украінцы — 19,4%, крымскія татары — 9,8% | ||||
Часавы пас: | UTC+2 | ||||
летні час: | UTC+3 | ||||
Тэлефонны код: | +380-6566, +7 (36566) | ||||
Паштовы індэкс: | 98000–98023 | ||||
КОАТУУ: | 0111700000 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 44°51′5″ пн. ш. 34°58′21″ у. д. / 44.85139° пн. ш. 34.9725° у. д.Каардынаты: 44°51′5″ пн. ш. 34°58′21″ у. д. / 44.85139° пн. ш. 34.9725° у. д. | ||||
Судак | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Судак (па-ўкраінску: Судак) — украінскі горад на ўсходзе паўвостраву Крым, на беразе Чорнага мора. З 2014 году пад расейскай акупацыяй. Дэ-юрэ ў складзе Ўкраіны, дэ-факта — частка Расеі. Цэнтар аднайменнага муніцыпалітэту. Напачатку сваёй гісторыі Судак быў пунктам Вялікага шоўкавага шляху. Гэта быў добра ўмацаваны гандлёвы цэнтар ва ўладаньні генуэзцаў. Да сёньняшняга часу ацалела старажытная Генуэская фартэцыя. На мора выходзіць Консульскі замак і храм 13 стагодзьдзя. У 2013 годзе насельніцтва складала 15 457 чал.[2]. Штогод ад сярэдзіны ліпеня да канца жніўня ў фартэцыі праходзіць міжнародны рыцарскі фэст «Генуэскі шлем». Сёньня Судак – шматлюдны курорт. Улетку ў горадзе здаюцца пакоі ў кожнай кватэры. У Судаку знаходзяцца 3 санаторыі[3][4]. Судак знаходзіцца ў 1 гадзіне 45 хвілінах на аўтобусе ад Сімфэропалю. Таксама злучаны аўтамабільнай дарогай з Феадосіяй. У 7 км ад Судака знаходзіцца папулярны пляж «Новы Сьвет» (укр. Новий Світ).