Сухаволя лац. Suchavola | |||||
польск. Suchowola | |||||
У цэнтры места | |||||
| |||||
Горад з: | 1777, 1997 | ||||
Краіна: | Польшча | ||||
Ваяводзтва: | Падляскае | ||||
Павет: | Сакольскі | ||||
Плошча: | 25,95 км² | ||||
Вышыня: | 156 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва (2017) | |||||
колькасьць: | 2196 чал. | ||||
шчыльнасьць: | 84,62 чал./км² | ||||
Часавы пас: | UTC+1 | ||||
летні час: | UTC+2 | ||||
Тэлефонны код: | +48 85 | ||||
Паштовы індэкс: | 16-150 | ||||
Нумарны знак: | BSK | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 53°34′36″ пн. ш. 23°6′6″ у. д. / 53.57667° пн. ш. 23.10167° у. д.Каардынаты: 53°34′36″ пн. ш. 23°6′6″ у. д. / 53.57667° пн. ш. 23.10167° у. д. | ||||
Сухаволя | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
http://www.suchowola.com.pl/ |
Сухаво́ля (польск. Suchowola) — места ў Польшчы, на рацэ Альшанцы. Цэнтар меска-сельскай гміны Сакольскага павету Падляскага ваяводзтва. Насельніцтва на 2017 год — 2196 чалавек.
Сухаволя — даўняе мястэчка гістарычнай Гарадзеншчыны (частка Троччыны), на этнічнай тэрыторыі беларусаў.
У XVIII ст. Янаў знаходзіўся ў валоданьні Сапегаў і ўваходзіў у склад Гарадзенскага павету Троцкага ваяводзтва. У 1777 годзе Сухаволя атрымала мескія правы.
У 1775 годзе астраном і картограф Шыман Саберайскі вызначыў Сухаволю як месца, дзе крыжуюцца лініі, якія злучаць скрайнія пункты Эўропы. З гэтага часу яна лічыцца цэнтрам Эўропы, пра што сьведчыць памятны знак у мескім парку.
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Сухаволя апынулася ў складзе Прусіі, у Беластоцкім дэпартамэнце. У 1807 годзе згодна з Тыльзіцкай мірнай дамовай паміж Расеяй і Францыяй, мястэчка апынулася ў Беластоцкай вобласьці Расейскай імпэрыі.
У 1860-я гады ў Сухаволі было 124 будынкі (зь іх 8 мураваных), дзеяў касьцёл; у канцы XIX ст. — 464 будынкі. 30 траўня 1868 году зьявіўся праект мескага гербу: у зялёным полі залатыя трылісьнікі[1].
За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Сухаволю занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Сухаволя абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР[2]. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Сухаволя апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Гарадзенскім павеце Беластоцкага ваяводзтва.
З пачаткам Другой сусьветнай вайны 15 верасьня 1939 году Сухаволю акупавалі войскі Трэцяга Райху, але праз тыдзень места перадалі СССР згодна з пактам Молатава-Рыбэнтропа. У лістападзе 1939 году Сухаволя ўвайшла ў склад БССР, у Беластоцкую вобласьць. З чэрвеня 1941 да верасьня 1944 году места зноў знаходзілася пад нямецкай акупацыяй. 16 жніўня 1945 году ўлады СССР перадалі Сухаволю Польскай Народнай Рэспубліцы.
|