Сыдні Полак

Сыдні Полак
Sydney Pollack
Сыдні Полак у 2006 годзе
Імя пры нараджэньні Сыдні Ірвін Полак
Дата нараджэньня 1 ліпеня 1934
Месца нараджэньня Лафает, Індыяна, ЗША
Дата сьмерці 26 траўня 2008 (73 гады)
Месца сьмерці Лос-Анджэлес, Каліфорнія, ЗША
Прычына сьмерці Рак страўніка
Месца вучобы
Занятак рэжысэр, актор, прадусар
Гады дзейнасьці 1965—2008
Дзеці Rachel Pollack[d][1]
Узнагароды
IMDb ID nm0001628

Сы́дні По́лак (па-ангельску: Sydney Pollack; 1 ліпеня 1934, Лафает — 26 траўня 2008, Лос-Анджэлес) — амэрыканскі кінарэжысэр, актор і прадусар.

Нарадзіўся ў сям’і габрэйскіх эмігрантаў з Расеі. У 1950-х гадах вучыўся ў тэатральнай школе «Neighborhood Playhouse School of the Theater» у Сэнфарда Мэйснэра. Пасьля службы ў войску (1957—1958) гуляў у спэктаклях на Брадвэі, у тэлеп’есах, выкладаў акторскае майстэрства. Быў пастаноўшчыкам тэлеп’есаў і тэлесэрыялаў. Першай рэжысэрскай працай быў фільм «Тонкая нітка» (1965).

Шырокую вядомасьць як рэжысэр атрымаў дзякуючы экранізацыі рамана Х. Маккоя «Загнаных канёў прыстрэльваюць, ці не праўда?» аб танцавальным маратоне часоў «Вялікай дэпрэсіі» ЗША ў 1930-я гады. У фільме згулялі Джэйн Фонда і Гіг Янг, які атрымаў прэмію «Оскар» у намінацыі «Найлепшы актор другога пляну».

У 1973 годзе зьняў драму «Такімі мы былі», дзе гулялі Барбара Страйзанд і Робэрт Рэдфард. Іншыя вядомыя працы ў 1970-х гадох — фільм «Якудза» і палітычны трылер «Тры дні Кондара». Атрымаў «Оскар» за драму «З Афрыкі» (1985) і намінацыю за камэдыю «Тутсі» (1982).

У 1993 годзе зьняў трылер «Фірма» (Том Круз) па рамане Джона Грышэма. Фільм «Сабрына» (Гарысан Форд) раскрытыкаваўся і праваліўся ў пракаце. У 1990-х гадах заняўся прадусаваньнем. Здымаўся ў фільмах — «Мужыкі і жонкі» Ўудзі Алена, «З шырока заплюшчанымі вачыма» Стэнлі Кубрыка.

Сыдні Полак сышоў з жыцьця 26 траўня 2008 году ва ўзросьце 73 гады ў Лос-Анджэлесе. СМІ паведамляюць, што Полак пакутаваў анкалягічным захворваньнем[2].

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сыдні Полаксховішча мультымэдыйных матэрыялаў