Сыльвэстар II (папа рымскі)

Сыльвэстар II (папа рымскі)
па-аксытанску: Gerbert d'Orlhac
Асабістыя зьвесткі
Імя пры нараджэньніпа-аксытанску: Gerbert d'Orlhac[1]
Нарадзіўся не раней за 945 і не пазьней за 950
Памёр 12 траўня 1003[2][3]
Пахаваны
ДэнамінацыяКаталіцкая царква[4]
Заняткіастраном, матэматык, палітык, каталіцкі сьвятар, філёзаф, тэоляг, астроляг, схаластык, пісьменьнік

Сыльвэ́стар II (па-лацінску: Silvester PP. II), сьвецкае імя Жэрбэ́р Арылья́цкі (па-француску: Gerbert of Aurillac; 946, Бэльяк, Францыя — 12 траўня 1003, Рым, Папская дзяржава) — папа рымскі, навуковец і настаўнік. Апостальскі пасад заняў у 999 годзе і кіраваў царквою па сваю сьмерць. Ён ухваліў і спрыяў вывучэньню арабскай і грэцка-рымскай арытмэтыкі, матэматыкі і астраноміі, аднавіўшы ў Эўропе выкарыстаньне абака і армілярную сфэру, якія былі страчаныя Лацінскай Эўропай з канца грэцка-рымскай эры. Як мяркуецца, Сыльвэстар першы ўвёў у Эўропе дзесятковую сыстэму лічэньня з выкарыстаньнем арабскай сыстэмы лічбаў. Таксама гэтаму папу прыпісваюць вынаходніцтва першых мэханічных гадзіньнікаў у 996 годзе. У свой час падтрымаў Юго Капэта, які стаў каралём Францыі і паклаў канец каралінскай дынастыі каралёў у 987 годзе.

  1. ^ http://blogs.iec.cat/scm/wp-content/uploads/sites/20/2011/02/N12.pdf — С. 7—10.
  2. ^ autori vari Enciclopedia dei Papi (італ.) — 2000.
  3. ^ MacTutor History of Mathematics archive — 1994.
  4. ^ Catholic-Hierarchy.org (анг.)USA: 1990.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]