Сьветладарск

Сьветладарск
укр. Світлодарськ
Пляж на беразе вадасховішча Вуглягорскай ЦЭС
Пляж на беразе вадасховішча Вуглягорскай ЦЭС
Дата заснаваньня: 1970
Горад з: 1992
Краіна: Украіна
Вобласьць: Данецкая
Раён: Бахмуцкі
Мэр: Сяргей Дыярдыца
Плошча: 2,12 км²
Вышыня: 172 м н. у. м.
Насельніцтва (2013)
колькасьць:  12 164 чал.[1]
шчыльнасьць: 5737,74 чал./км²
Часавы пас: UTC+2
летні час: UTC+3
Тэлефонны код: 6249
Паштовы індэкс: 84792
КОАТУУ: 1410970500
Нумарны знак: AH
Геаграфічныя каардынаты: 48°26′9″ пн. ш. 38°12′59″ у. д. / 48.43583° пн. ш. 38.21639° у. д. / 48.43583; 38.21639Каардынаты: 48°26′9″ пн. ш. 38°12′59″ у. д. / 48.43583° пн. ш. 38.21639° у. д. / 48.43583; 38.21639
Сьветладарск на мапе Ўкраіны
Сьветладарск
Сьветладарск
Сьветладарск
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Сьветладарск (па-ўкраінску: Світлодарськ) — места раённага значэньня ў Бахмуцкім раёне Данецкай вобласьці Ўкраіны. Насельніцтва — 13 203 чалавекі (2013).

Разьмешчанае ва ўсходняй частцы вобласьці, на беразе Сьветладарскага вадасховішча.

Места займае тэрыторыю 24 км², зь іх 6% пад забудоваю. На аднаго жыхара прыпадае 23 м² зялёных насаджэньняў. Сярэдняя тэмпэратура студзеня −7,3°, ліпеня +21,5°. За рок выпадае больш за 500 мм ападкаў.

Паводле вынікаў перапісу 2001 року насельніцтва места складала 13 203 асобы, зь якіх 24,62% пазначылі роднай моваю ўкраінскую 75,03% — расейскую, 0,10% — беларускую, па 0,08% — армянскую і грэцкую, па 0,02% — малдоўскую, 0,01% — гагавускую і нямецкую мовы[2].

Мэмарыял загіблым воям — танк ІС-3

Заснаванае ў 1970 року як паселішча ў сувязі з будаўніцтвам Вуглегорскай ДРЭС. Статус места атрымала ў 1992 року.

29 сакавіка 2013 р. на Вуглегорскай электрастанцыі адбыўся пажар. Загінуў 1 чалавек, 11 былі шпіталізаваныя[3]. Пашкоджаныя 4 энэргаблёкі першай чаргі. Станцыя была адключаная ад энэргасыстэмы.

Больш за палову занятых у народнай гаспадарцы працуюць на Вуглягорскай электрастанцыі і зьвязаных зь ёю прадпрыемствах.

У месьце функцыянуюць 2 агульнаадукацыйныя школы, музычная школа, палац спорту і палац культуры.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сьветладарсксховішча мультымэдыйных матэрыялаў