Сэм Ўортынгтан

Сэм Ўортынгтан
Sam Worthington
Пад час удзелу ў перадачы "Позьняе шоў з Дэвідам Лэтэрманам (2010 год)
Імя пры нараджэньні Сэмюэл Генры Джэй Ўортынгтан
Дата нараджэньня 2 жніўня 1976(1976-08-02)[1] (48 гадоў)
Месца нараджэньня
Грамадзянства Сьцяг Аўстраліі Аўстралія
Месца вучобы
Занятак актор, актор агучваньня, кінаактор, кінарэжысэр, сцэнарыст, тэлеактор
Гады дзейнасьці 2000—дагэтуль
Узнагароды
кінапрэмія «Сатурн»
IMDb ID nm0941777

Сэм'юэл Гэнры Джэй Ўортынгтан (па-ангельску: Samuel Henry J. Worthington; нар. 2 жніўня 1976, Годалмінг, Сарэй, Ангельшчына) — аўстралійскі актор ды рэжысэр родам з Ангельшчыны.

Нарадзіўся ў сям’і Джан (дзявочае прозьвішча Мартын) і Роналда Ўортынгтана, супрацоўніка электрастанцыі. Калі Сэму было шэсьць гадоў, сям’я пераехала ў Аўстралію, у прыгарад Пэрта. Скончыў мастацкі коледж Джона Кертына ў Фрымантле, працаваў мулярам. У 1998 годзе Сэм скончыў Нацыянальны інстытут драматычнага мастацтва (Сыднэй, Аўстралія). У 2009 годзе выканаў ролю ў фільме Аватар, за якую атрымаў прэмію «Сатурн». Таксама ў 2009 годзе зьявіўся ў фільме Тэрмінатар: Збавеньне. Пасьля гэтага яго пачалі запрашаць у галівудзкія фільмы «Бітва тытанаў» (2010), «На грані» (2012)[2]. У 2022 годзе выканаў ролю ў фільме Аватар. Шлях вады.

Акрамя акторскай гульні Ўортынгтан займаўся агучкай кампутарнай гульні Call of Duty: Black Ops.

  1. ^ а б Deutsche Nationalbibliothek Record #141389141 // Gemeinsame Normdatei (ням.) — 2012—2016.
  2. ^ Elaine Lipworth (4 лютага 2012) Sam Worthington on 'Man on a Ledge' (анг.). The Telegraph.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]