Сэнтэндрэ | |||||
вуг. Szentendre | |||||
| |||||
Краіна: | Вугоршчына | ||||
Мэд’е: | Пэшт | ||||
Плошча: | 43,82 км² | ||||
Вышыня: | 110 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва (2018) | |||||
колькасьць: | 26 447 чал. | ||||
шчыльнасьць: | 603,54 чал./км² | ||||
Часавы пас: | UTC+1 | ||||
летні час: | UTC+2 | ||||
Тэлефонны код: | 26 | ||||
Паштовы індэкс: | 2000, 2001 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 47°40′24″ пн. ш. 19°4′21″ у. д. / 47.67333° пн. ш. 19.0725° у. д.Каардынаты: 47°40′24″ пн. ш. 19°4′21″ у. д. / 47.67333° пн. ш. 19.0725° у. д. | ||||
Сэнтэндрэ | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
Сайт (вуг.) |
Сэ́нтэндрэ (па-вугорску: Szentendre) — горад на поўначы Вугоршчыны, у мэд’е Пэшце, разьмешчаны за 20 км на паўночны захад ад Будапэшту, на правым беразе Дунаю. Насельніцтва на 2018 год — 26 447 чалавек.
Горад зьяўляецца важным турыстычным цэнтрам у навакольлі Будапэшту, ён вядомы сваімі шматлікімі мастацкімі майстэрнямі і музэямі.
Горад названы ў гонар Сьвятога Андрэя.
Мясцовасьць, дзе знаходзіцца Сэнтэндрэ, была заселеная чалавекам яшчэ 20 000 гадоў таму. Пазьней тут жылі плямёны ілірыйцаў і эравіскаў. У I стагодзьдзі н. э. рымляне заснавалі тут вайсковы лягер і фартэцыю Ўльцы́зыя Ка́стра (Ulcisia Castra, даслоўна Воўчы лягер). У V стагодзьдзі тут быў важны населены пункт спачатку лянгабардаў, затым авараў.
У пісьмовых крыніцах Сэнтэндрэ ўпершыню згадваецца ў 1009 годзе: тут на схіле знаходзіўся касьцёл Сьвятога Андрэя, вакол якога і вырас горад. Прынамсі да XIV стагодзьдзя ён заставаўся даволі важным цэнтрам паміж Будай і Вішэградам. Па захопе Буды туркамі ў 1541 годзе Сэнтэндрэ часова прыходзіць у заняпад.
Аднак калі ў 1690 годзе туркі зноў захапілі Бялград, кайзэр Леапольд I надаў сэрбам прывілеі сяліцца ў Сэнтэндрэ, чым і скарысталіся 6000 чалавек. За імі ў горад пацягнуліся і эмігранты з Далмацыі, Грэцыі і Босьніі. Па стане на 1720 год колькасьць славянаў складала 88% насельніцтва гораду, большасьць зь якіх былі сэрбы. Але ў XIX стагодзьдзі значная колькасьць сэрбаў вярнулася на сваю радзіму: іх колькасьць у Сэнтэндрэ скарацілася з 45% да 20%. На іх месца прыйшлі вугорцы, дунайскія швабы і славакі.
У XX стагодзьдзі ідылічнае мястэчка адкрылі для сябе мастакі, музы́кі ды паэты і заснавалі ў ім у 1926 годзе мастацкую калёнію. З 1990-х гадоў горад стаў важным турыстычным цэнтрам.
Сэнтэндрэ — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў