Сэнт-Луіс Блюз | |
Дывізіён | Цэнтральны |
---|---|
Канфэрэнцыя | Заходняя |
Краіна | ЗША |
Горад | Сэнт-Луіс, Мізуры |
Заснаваны | 1967 |
Стадыён | Scottrade Center |
Колеры |
Блактіны, залаты, цёмна-сіні і белы |
Гісторыя |
St. Louis Blues 1967 — цяпер |
Галоўны трэнэр | |
Афіцыйны сайт | nhl.com/blues (анг.) |
Сэнт-Луіс Блюз (па-ангельску: St. Louis Blues) — прафэсійны хакейны клюб, які гуляе ў Нацыянальнай хакейнай лізе. Клюб месьціцца ў горадзе Сэнт-Луіс, штат Мізуры, ЗША. Каманда залічаная ў Цэнтральны дывізіён Заходняй канфэрэнцыі. Клюб быў закладзены ў 1967 годзе як адна з шасьці камандаў пашырэньня лігі 1967 году. Назоў клюбу паўстаў у гонар песьні Ў. К. Гэндзі «Saint Louis Blues». Свае хатнія матчы «блюзмэны» ладзяць на Энтэрпрайз-Сэнтэр арэне, якая здольная зьмясьціць крыху болей за 18 тысяч[3]. «Блюз» мае суперніцтва з «Чыкага Блэкгокс».
Не зважаючы на тое, што Сэнт-Луіс-Арэна першапачаткова не ўлічвала хакейныя матчы, яна ўсё ж такі адпавядала стандартам НХЛ тае эпохі паводле памераў. На арэне свае хатнія матчы ладзіла каманда «Сэнт-Луіс Флаерз», якая спаборнічала ў Амэрыканскай хакейнай асацыяцыі, з 1929 году. Сэнт-Луіс рабіў спробы прыцягнуць у горад франшызу НХЛ. Зрэшты, такія высілкі далі плён, і «Атава Сэнатарз» пераехала ў Сэнт-Луіс. Аднак, гэты крок апынуўся непрадуманым, бо «Сэнт-Луіс Флаерз» працягваў губляць грошы. Справа ў тым, што дзеля збалянсаваньня лігі «арлы» былі ў Канадзкім дывізіёне. У выніку каманда мела агромістыя выдаткі на паездкі на матчы ў Таронта і Манрэаль. Клюб скончыў сэзон на апошнім месцы ў дывізіёне, пасьля чаго быў расфармаваны.
У 1967 годзе адбылося пашырэньне НХЛ, якая падвоіла колькасьць клюбаў. У выніку да лігі далучыліся «Мінэсота Норт Старз», «Лос-Анджэлес Кінгс», «Філадэлфія Флаерз», «Пітсбург Пінгвінз», «Каліфорнія Сылз» і «Сэнт-Луіс Блюз». Пры гэтым сэнтлуіскі клюб быў апошнім з шасьці камандаў пашырэньні, да апошняга часу каманда магла базавацца ў Балтымары, аднак толькі праз настойлівасьць уладальнікаў «Чыкага Блэк Гокс» Джэймза Д. Норыса і Артура Вірца. Першымі ўладальнікамі каманды былі страхавы магнат Сыд Саламон-малодшы, ягоны сын Сыд Саламон III, і Робэрт Л. Ўольфсан, якія атрымалі правы на франшызу ў 1966 годзе. Сыд Саламон III пераканаў свайго першапачаткова насьцярожанаму бацьку займець каманду. У інвэстыцыйную групу ўваходзілі таксама вядомы бэйсбаліст «Сэнт-Луіс Кардыналз» Стэн М’юзіел і ягоны бізнэсовы партнэр Джуліюс Гараньяні[4]. Гараньяні памёр ад сардэчнага прыступу 19 чэрвеня 1967 году, гэтак не пабачыўшы матчаў каманды[5]. Набыўшы франшызу ў 1966 годзе, Саламон затым выдаткаваў некалькі мільёнаў даляраў на рамонт 38-гадовай арэны, пашырыўшы ейную зьмяшчальнасьць з 12 тысячаў да 15 тысячаў месцаў.
Першым галоўным трэнэрам каманды быў Лін Патрык, але праз благія вынікі ў лістападзе Патрык быў звольнены. Замяніў трэнэра ягоны памочнік Скоці Боўман, зь якім вынікі палепшыліся. Як і астатнія пяць каманд пашырэньня, склад «блюзмэнаў» быў сфармаваны пераважна з гульцоў клюбаў арыгінальнай шасьцёркі, якія не падышлі ім, альбо з гульцоў невялікіх лігаў. Пра пашырэньні кіраўніцтва НХЛ дамовілася далучыць усе новыя каманды ў новы Заходні дывізіён дзеля таго, каб усе новыя каманды мелі роўныя шанцы дасягнуць плэй-оф.
Паводле стану на 4 кастрычніка 2024 году
Брамнікі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
1 | Вадзім Жарэнка | 15.03.2001 | 30 | Джоэл Гофэр | 30.07.2000 | ||
50 | Джордан Бінінгтан | 11.07.1993 | |||||
Абаронцы | |||||||
4 | Нік Лэдзі | 20.03.1991 | 6 | Філіп Бробэрг | 25.06.2001 | ||
22 | Раян Сутэр | 21.01.1985 | 47 | Торы Краг | 12.04.1991 | ||
48 | Скот Пэрунавіч | 18.08.1998 | 51 | Мэт’ю Кесэл | 23.06.2000 | ||
55 | Колтан Парайка | 12.05.1993 | 72 | Джастын Фолк | 20.03.1992 | ||
75 | Тайлер Такер | 01.03.2000 | 77 | П’ер-Аліўе Жазэф | 01.07.1999 | ||
— | Адам Іржычак | 28.06.2006 | — | Корі Шунэман | 02.09.1995 | ||
Нападнікі | |||||||
9 | Аляксандар Тэксье | 13.09.1999 | 10 | Брэйдэн Шэн | 22.08.1991 | ||
12 | Радэк Факса | 09.01.1994 | 13 | Аляксей Таропчанка | 25.06.1999 | ||
18 | Робэрт Томас | 02.07.1999 | 20 | Брэндан Саад | 27.10.1992 | ||
25 | Джоржан Кайру | 05.05.1998 | 26 | Натан Ўокер | 07.02.1994 | ||
42 | Каспэры Капанэн | 23.07.1996 | 52 | Зак Дын | 04.01.2003 | ||
63 | Джэйк Нэйбарз | 29.03.2002 | 70 | Оскар Сундквіст | 23.03.1994 | ||
71 | Мат’ё Жазэф | 09.02.1997 | 76 | Зак Болдук | 24.02.2003 | ||
81 | Дылан Галаўэй | 23.09.2001 | 89 | Павал Бучневіч | 17.04.1995 |
Ціхаакіянскі дывізіён: Анагайм Дакс ·
Ванкувэр Кэнакс ·
Вэгас Голдэн Найтс ·
Калгары Флэймз ·
Лос-Анджэлес Кінгс ·
Сан-Хасэ Шаркс ·
Сіетл Кракен ·
Эдмантан Ойлерз
Цэнтральны дывізіён: Вініпэг Джэтс ·
Далас Старз ·
Каларада Эвэланш ·
Мінэсота Ўайлд ·
Нэшвіл Прэдатарз ·
Сэнт-Луіс Блюз ·
Чыкага Блэкгокс
Юта ·
Атлянтычны дывізіён: Атава Сэнатарз ·
Бафала Сэйбрз ·
Бостан Бруінз ·
Дэтройт Рэд Ўінгс ·
Манрэаль Канадыенз ·
Тампа Бэй Лайтнінг ·
Таронта Мэйпл Ліфс ·
Флорыда Пантэрз
Сталічны дывізіён: Вашынгтон Кэпіталз · Каламбус Блю Джэкетс · Караліна Гарыкейнз · Нью-Джэрзі Дэвілз · Нью-Ёрк Айлэндэрз · Нью-Ёрк Рэйнджарз · Пітсбург Пінгвінз · Філадэлфія Флаерз