Сябры | |
Friends | |
Жанр | камэдыйны тэлесэрыял[d], рамантычны тэлесэрыял[d], сямейная тэлеперадача[d], тэлевізійны сыткам ЗША[d] і сытуацыйная камэдыя |
---|---|
Сцэнарыст | |
Прадусар | Дэйвід Крэйн Марта Каўфман |
У ролях | |
Вытворчасьць | NBC |
Распаўсюд | Warner Bros. Domestic Television Distribution[d] і Netflix |
Дата выхаду | 22 верасьня 1994 — 6 траўня 2004 |
Працягласьць | 30 хвіліна |
Краіна | ЗША |
Мова | ангельская |
Наступны | Joey[d] |
Старонка на IMDb | |
Афіцыйны сайт |
«Сябры́» (па-ангельску: Friends) — амэрыканскі сыткам, ляўрэат узнагароды Эмі. Апавядае пра шасьцёх сяброў, якія жывуць у Нью-Ёрку, на Мангэтане. Сэрыял створаны Дэйвідам Крэйнам і Мартай Каўфман. Пачаткова быў паказаны на тэлебачаньні з 1994 да 2004 году. Адзін з найбольш папулярных сэрыялаў усіх часоў. Шоў паказвалі ў больш чым ста краінах, а ягоныя паўторы надалей прыцягваюць вялікую ўвагу гледачоў. Апошняя сэрыя прыцягнула адну з найбольшых аўдыторыяў у гісторыі тэлебачаньня ў ЗША. Сэрыял на беларускую мову не перакладаўся.
Рэйчэл Грын (Джэніфэр Эністан) — поўнае імя Рэйчэл Карэн Грын
Моніка Гэлер (Кортні Кокс-Аркет) — поўнае імя Моніка Велула Гэлер (пасьля — Гэлер-Бінг)
Фібі Буфэ (Ліза Кудроў) — поўнае імя Фібі Буфэ (пасьля — Буфэ-Хэніган)
Джоўі Трыбіяні (Мэт Леблан) — поўнае імя Джозэф Фрэнсіс Трыбіяні Малодшы
Чэндлер Бінг (Мэт’ю Пэры) — поўнае імя Чэндлер Мюрыел Бінг
Рос Гелер (Дэйвід Шўімэр) — поўнае імя Рос Юстас Гелер
Прадусары прыцягнулі да напісаньня арыгінальнай тэмы ў сэрыяле музыкаў гурта The Rembrandts. Філ Солем і Дэні Ўайлд напісалі песьню спэцыяльна для сэрыялу. «I’ll Be There for You» («Я буду побач з табой»), якая стала гітом пасьля таго, як сэрыял выйшаў на экраны, і пасьля перазапісаная і перавыдадзеная ў абноўленым варыянце. На кампазыцыю быў зьняты кліп з удзелам герояў сэрыялу. Перазапісаная кампазыцыя дасягнула 17-й пазыцыі ў чарце Billboard Hot 100 і 1-га месца ў чарце «Adult Contemporary». Аўдыёдыск з кампазыцыямі з сэрыялу дасягнуў статусу Gold ў ЗША (было прададзена 500 тыс. копіяў).
Ліза Кудроў выканала каля 25 песень, напісаных адмыслова для сэрыялу. Песьня «драны кот» (Smelly cat) набыла самастойную вядомасьць.
У 1995 годзе выдавецтва WMA выпусьціла альбом, які зьмяшчае саўндтрэк да сэрыялу: «Сябры: Арыгінальны Саўндтрэк». У 1999 годзе выйшаў другі зборнік: «Ізноў Сябры» (па-ангельску: Friends Again).
У сэрыяле некалькі разоў згадваецца сталіца Беларусі, Менск, у прыватнасьці ў 10 сэрыі першага сэзону (1994—1995): Фібі сустракаецца з навукоўцам Дэйвідам. Іхныя пачуцьці разьвіваюцца, але Дэйвіду прапануюць пераехаць у Менск, каб працягнуць там свае фізычныя дасьледаваньні. Сьпярша Дэйвід вырашае застацца для Фібі ў Нью-Ёрку, але параіўшыся зь Фібі, урэшце едзе ў Менск. Фібі сьвяткуе Навагодзьдзе насамоце. Цікава, што бабуля і дзядуля Ліза Кудроў, выканаўца ролі Фібі Буфэ, — жыдоўскія эмігранты зь беларускага мястэчка Іўе.
Калі сябры размаўляюць пра Менск, адзін зь іх кажа што гэта места ў Расеі.
«Я прыехаў у Нью-Ёрк на канфэрэнцыю… Божа! Ты выглядаеш фэнамэнальна! Я ўвесь час пра цябе думаў. У Менску ёсць адна статуя — яна так нагадвае мне цябе! Гэта статуя Леніна. Ну, пад пэўным вуглом, яна цябе нагадвае».
«Вы рублі не прымаеце? Гэта сторублёвая купюра, якая прыкладна нічога ня варта…»
«Не, няма! Ён восем гадоў жыў у Менску — зашмат прамых сонечных прамянёў, і ён памрэ!»
«Ты дзіўная жанчына. Час, якое мы правялі паасобку, было невыносна. Як і забастоўка на санэпідстанцыі ў Менску…»
Дзеля паляпшэньня артыкулу неабходна:
|