Сяргей Бадроў | |
Сергей Сергеевич Бодров | |
Імя пры нараджэньні | Сяргей Сяргеевіч Бадроў |
---|---|
Дата нараджэньня | 27 сьнежня 1971 |
Месца нараджэньня | Масква, СССР |
Дата сьмерці | 20 верасьня 2002 |
Месца сьмерці | Расея |
Грамадзянства | Расея |
Месца вучобы | |
Занятак | актор, рэжысэр, сцэнарыст |
Навуковая сфэра | акторства[d][1], фільм[1], тэлевізія[1] і кінарэжысура[d][1] |
Гады дзейнасьці | 1989—2002 |
Бацька | Сяргей Бадроў[d] |
Дзеці | Вольга Сяргееўна Бадрова[d] |
Узнагароды | |
IMDb | ID nm0091074 |
Подпіс | |
Сяргей Сяргеевіч Бадроў (па-расейску: Бодров Сергей Сергеевич; нарадзіўся 27 сьнежня 1971 — згінуў бязь ведама 20 верасьня 2002) — расейскі актор, рэжысэр, сцэнарыст. Сын Сяргея Бадрова-старэйшага.
Цягам 1989—1994 гадоў навучаўся на аддзяленьні мастацтва гістарычнага факультэту Маскоўскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту імя Ламаносава (МДУ). З 1994 па 1996 год — асьпірант гэтага ж аддзяленьня. Потым працаваў школьным настаўнікам, кандытрам на фабрыцы «Ўдарніца», ратавальнікам на пляжы ў Італіі, журналістам. У 1997—1999 гадах працаваў вядоўцам тэлевізійнай праграмы «Погляд» («Взгляд») на Грамадзкай расейскай тэлевізіі. У 1998 годзе на катэдры гісторыі мастацтва МДУ абараніў кандыдацкую дысэртацыю па тэме «Архітэктура ў вэнэцыянскім жывапісе Адраджэньня».
Першая значная роля ў кінэматографе была сыграна ў 1996 годзе (фільм «Каўкаскі нявольнік», пастаўлены рэжысэрам Сяргеем Бадровым-старэйшым). Найбольшую вядомасьць Сяргею Бадрову як актору прынесьлі фільмы рэжысэра Алексея Балабанава «Брат» і «Брат-2», якія парадаксальным чынам адлюстроўвалі расейскую рэчаіснасьць канца ХХ стагодзьдзя і ў постмадэрнісцкім рэчышчы абыгрывалі стэрэатыпы расейскага нацыянальнага характару і стаўленьне расейцаў да вакольнага сьвету, праўды і крыўды.
У 2001—2002 гадах Сяргей Бадроў вёў рэаліці-шоў «Астатні герой» («Последний герой») на Першым канале расейскае тэлевізіі.
Згінуў бязь ведама 20 верасьня 2002 году разам са здымачнай групаю пасьля зыходу ледавіка Колка ў Кармадонскай цясьніне Паўночнай Асэтыі. Знаходзіўся там наздымках свайго другога (пасьля фільма «Сёстры») фільму з працоўнай назвай «Сувязны» («Связной»). У Сяргея Бадрова засталіся жонка Сьвятлана, дачка і сын.
Год | Назва | Арыгінальнае назва | Ролю |
---|---|---|---|
1986 | Я цябе ненавіджу | Я тебя ненавижу |
хлопчык у коннаспартыўным клубе |
1989 | Свабода — гэта рай | Свобода — это рай | зняволены ў калоніі |
1992 | Белы кароль, чырвоная каралева | Белый король, красная королева | паштальён |
1996 | Каўкаскі нявольнік | Кавказский пленник | Іван Жылін |
1997 | Брат | Брат | Даніла Багроў |
1998 | Стрынгер» | Стрингер | Вадзік |
1999 | Усход-Захад | Восток-Запад | Саша Васільеў |
2000 | Брат 2 | Брат 2 | Даніла Багроў |
2001 | Давай зробім гэта жвавеньк | The Quickie | Дзіма |
2001 | Сёстры | Сёстры | Рэжысёр, сцэнарыст, Даніла Багроў[2][3] |
2002 | Вайна | Война | капітан Мядзьведзеў |
2002 | Цалунак мядзьведзя | Медвежий поцелуй | Міша |
2002 | Сувязны (не скончаны) | Связной | Рэжысёр, сцэнарыст, смяцяр Аляксей Сямёнаў |
2008 | морфій | Морфий | Сцэнарыст |
Сьведчыць кандыдат філялягічных навук Тацьцяна Кабржыцкая: «У Ракаў прыязджалі тады (1984?) знакамітыя цяпер кінамастакі Бадровы. Сяргей Бадроў, цяпер папулярны актор і вядучы, сябраваў з нашымі дзецьмі. Наш Максім якраз чытаў „Чорны замак Альшанскі“, Бадроў-малодшы таксама захапіўся гэтымі ідэямі. І вось аднойчы на хутар прыйшла тэлеграма ад Адама Мальдзіса, што ня стала Валодзі. Дзеці даведаліся, і перад тым як ехаць у Менск на разьвітаньне зь ім, пайшлі, сабралі снапок з каласоў. І паклалі гэты снапок побач з Караткевічам…»[4]