Такіпона | |
---|---|
Арыгінальная назва: | toki pona |
Створаны: | Соня Элен Кіса |
Агульная колькасьць носьбітаў: | 3.100 (2016) |
Тып пісьма: | скарочаная лацініца (14 літараў) |
Моўныя коды | |
ISO 639-1: | — |
ISO 639-2: | — |
ISO/DIS 639-3: | tok |
Гл. таксама:
Штучныя мовы
|
Такіпона (toki pona) — штучная мова, якую стварыла канадка Соня Элен Кіса й якая прэтэндуе на званьне самае простае са штучных моваў. Першая інфармацыя аб ёй зьявілася ў інтэрнэце ў 2001 годзе. Назва Toki Pona перакладаецца як «мова дабра» (магчымыя пераклады: «добрая мова», «простая мова», або «добрая размова»; гл. далей пра шматзначнасьць). Кіса падчас распрацоўкі мовы была натхнёная вучэньнямі пра дао й дзэн, і працамі філёзафаў-прымітывістаў.
Сьветапогляд такіпоны знайшоў свае адлюстраваньне ў ейнай структуры й зьмесьце. У лексыцы мовы каля 120 каранёў − на погляд аўтаркі, самых неабходных. Мінімалізм лексыкі зьведзены таксама да таго, што, напрыклад, у мове адсутнічаюць назвы жывёлаў і расьлінаў. Зрэшты, у неафіцыйным слоўніку такіпоны ёсьць словы для краінаў, нацыяў, моваў, а таксама імёны людзей (ma Nijon — Японія, toki Epelanto — эспэранта, jan Tana — Таня). Спрошчаная лексыка такіпоны спалучаецца з простымі фаналёгіяй, граматыкай і сынтаксісам.
На такіпоне размаўляюць у асноўным у Інтэрнэце (у IRC-чатах і дыскусійнным сьпісе на Yahoo!Groups), а за ейнымі мяжамі — у Канадзе, ЗША, Эўропе, Ізраілі, Японіі й Расеі. Такіпона не клясыфікуецца як мова міжнацыянальных зносінаў. Вядомая галоўным чынам сярод карыстальнікаў сеціва, яна служыць прыкладам інтэрнэт-культуры.
Мова такіпона зьмяшчае 14 фанэмаў: 5 галосных (a e i o u) і 9 зычных (j k l m n p s t w). Зычныя фанэмы не падзяляюцца на звонкія/глухія ці на мяккія/цьвёрдыя.
Галосныя вымаўляюцца наступным чынам:
Зычныя:
Такіпона дапускае азванчэньне зычных у мове, то бок вымаўленьне p як b, s як z, t як d і k як g. Націск заўжды ставіцца на першы склад, нават у запазычаных імёнах і назвах гарадоў і краінаў.
Зычныя | Губныя | Пярэднеязычныя | Сярэднеязычныя |
---|---|---|---|
Насавыя | m | n | |
Выбухныя | p | t | k |
Фрыкатыўныя | s | ||
Апраксыманты | w | l | j |
Афіцыйна словы запісваюцца з дапамогай лацінскага альфабэту, як апісана ў разьдзеле «фанэтыка». Словы вымаўляюцца як напісаныя. Не дапускаецца рэдукцыя галосных о й е ў ненаціскным становішчы. У цяперашні час разглядаюцца варыянты запісу словаў мовы з дапамогай складовых азбукаў, узятых з розных натуральных моваў ці вынайдзеных адмыслова для такіпоны, ці нават герогліфаў.
Словы ў такіпоне канструююцца са складоў. Калі склад знаходзіцца ў пачатку слова, то ён можа не зьмяшчаць першую зычную, у астатніх выпадках склад — гэта зычная + галосная + апцыянальная n. n ня ставіцца, калі за ёй ідуць n ці m. З усіх варыянтаў складоў у такіпоне забароненыя склады: ji, ti, wo, wu (як цяжкія для вымаўленьня).
Словы ў такіпоне не зьмяняюцца з дапамогай канчаткаў, прыстаўкаў і суфіксаў. Многія словы могуць выступаць і як назоўнік, і як дзеяслоў, і як прыметнік, і як прыслоўе. Прытым гэтыя словы ў адрозьненьне ад беларускіх не зьмяняюцца ў напісаньні.
Сказы ў такіпоне маюць цьвёрда вызначаную структуру. Асноўныя законы пабудовы сказаў можна выказаць у наступных правілах:
Амаль усе словы ў такіпоне маюць мноства значэньняў. Напрыклад pona — добры, дабро, просты, рамантаваць. Праз гэта, напрыклад, сказ jan li pona можна перакласьці некалькімі спосабамі: чалавек добры ці чалавек рамантуе, й інш. Таму часта пераклад падбіраецца зыходзячы з кантэксту або ўдакладняецца. Напрыклад, калі ў папярэднім прыкладзе трэба падкрэсьліць, што чалавек рамантуе, можна назваць рэч, якую ён рамантуе: jan li pona e tomo «чалавек рамантуе будынак». Калі аб’ект рамонту ня названы, то амаль заўжды можна лічыць, што «pona» мае сэнс «добры, просты».
У цяперашні час выкарыстоўваюцца каля 125 каранёў[1] паводле прынцыпу добраахвотнага спрашчэньня з ігнараваньнем складанасьці.
Празь невялікую колькасьць каранёў, словы іншых моваў часта перакладаюцца на такіпону з выкарыстоўваньнем некалькіх каранёў, напрыклад «вучыць», «навучаць» будзе pana e sona, літаральна «даваць веды». Хаця пра такіпону часта кажуць як пра «мову са 120 словаў», скептыкі лічаць, што гэтэ не зусім так: у ёй выкарыстоўваецца шмат словазлучэньняў і стандартных зваротаў, якія неабходна завучваць, як асобныя лексычныя адзінкі.
З пункта ж гледжаньня такіпаністаў уяўленьні пра «завучваньне словазлучэньняў і зваротаў» памылковыя. Такіпаніст сам камбінуе паняцьці зь вядомых яму словаў, а «словазлучэньні й стандартныя звароты», што выкладаюцца ў сеціве — толькі рэкамэндацыі. Увогуле казаць пра нешта стандартнае ў такіпоне (акрамя, зразумела, граматыкі й базавага слоўніку) не прыходзіцца: усё залежыць ад кантэксту й ад самаго такіпаніста. Напрыклад, слова «стол», у залежнасьці ад кантэксту, можа перакладацца як supa sitelen «мэбля для пісьма», supa moku «мэбля для ежы» або нават supa kiwen ike «мэбля цьвёрдая й кепская», калі, напрыклад, гаворачы пра ўдар аб яго.
Паводле Оскар Ўайлда:
tenpo pini mute-mute la jan mije li lon ma sewi. ona li jo e jan meli olin. jan meli ona li pona lukin. ona mute li pilin pona. taso jan meli li moli. jan mije li pilin ike. oko ona li jo e telo mute-mute. jan mije li toki tawa jan sewi li toki e ni: «ona li moli tan seme?» taso jan sewi li kute ala e ona.
jan mije li pali e sitelen pi pilin ona — e sitelen pi pilin ike. ona li kepeken e kiwen. kiwen ni li pona lukin. jan mute li lukin e sitelen li jo e telo lon oko pi ona mute.
tenpo li tawa. jan mije li wile pali e sitelen pi pilin pona. taso ona li jo ala e kiwen pona. ona li lukin e suno li sona mute. ona li pakala e sitelen pi pilin ike li pali e sitelen ante. nimi pi sitelen ni li «sitelen pi pilin pona».
|