Томаш Вацлік | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 29 сакавіка 1989[1][2][3][…] (35 гадоў) | |
Рост | 188 см | |
Вага | 85 кг | |
Пазыцыя | брамнік | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Альбасэтэ | |
Нумар | 25 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2007—2010 2010—2012 2012—2014 2014—2018 2018—2021 2021—2023 2023 2023 2024— |
Віткавіцы Вікторыя Жыжкаў Спарта Прага Базэль Сэвільля Алімпіякос Пірэй Гадэрсьфілд Таўн Нью-Інглэнд Рэвалюшн Альбасэтэ |
33 (0) 40 (0) 71 (0) 132 (0) 71 (0) 37 (0) 13 (0) 0 (0) 12 (0) |
Зборныя | ||
2012— | Чэхія | 54 (0) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Томаш Ва́цлік (па-чэску: Tomáš Vaclík; нар. 29 сакавіка 1989 году) — чэскі футбаліст, брамнік гішпанскага клюбу «Альбасэтэ» і нацыянальнай зборнай Чэхіі. Удзельнік некалькіх чэмпіянатаў Эўропы.
Кар’еру пачынаў у «Віткавіцы», але потым перайшоў у склад жыжкаўскай «Вікторыі», зь якой у першым жа сэзоне дамогся падвышэньня да Першай лігі. У ліпені 2011 году Вацлік падпісаў трохгадовы кантракт зь нідэрляндзкім клюбам «Дэ Граафсхап»[4], аднак, як стала вядома, гулец ня здолеў прайсьці мэдычны агляд у Нідэрляндах і таму вярнуўся ў Прагу[5]. Працягваючы выступаць за «Вікторыю» ў Першай лізе, быў заўважаны праскай «Спартай», да табару якой далучыўся ў студзені 2012 году за 8,25 млн чэскіх кронаў.
У траўні 2014 году Вацлік падпісаў чатырохгадовы кантракт з «Базэлем» з швайцарскай Супэрлігі[6]. Дэбют у першай камандзе адбыўся 19 ліпеня 2014 году ў гасьцявым пераможным матчы супраць «Аараў», які скончыўся зь лікам 2:1[7]. Чэх стаў асноўным брамнікам клюбу, правёўшы ў складзе швайцарцаў шэраг удалых сэзонаў. 9 ліпеня 2018 году Вацлік падпісаў кантракт з клюбам «Сэвільля» з гішпанскай Ля Лігі[8].
Працягвацца да складу нацыянальнай зборнай Чэхіі пачаў у 2011 годзе, аднак, спачатку быў толькі трэцім брамнікам краіны. Дэбютаваў у зборнай 14 лістапада 2012 году ў таварыскай сустрэчы супраць зборнай Славаччыны, якая скончылася зь лікам 3:0 на карысьць чэхаў.
«Базэль»:
«Сэвільля»:
«Алімпіякос»: