Трале́йбус — электрычны транспартны сродак, які пераважна выкарыстоўваецца ва ўнутрагарадзкіх перавозках. Электрычнасьць тралейбус атрымлівае ад кантактнай сеткі, зь якой ён злучаецца штангамі. Для замыканьня электрычнага ланцуга выкарыстоўваюцца дзьве штангі, у адрозьненьне ад, напрыклад, трамвая, у якім ёсьць толькі пантограф (у некаторых мадэлях — адна штанга), а ток праходзіць па рэйках.